Крыстыян Доплер

Крыстыян Андрэас Доплер (па-нямецку: Christian Andreas Doppler; 29 лістапада 1803, Зальцбург — 17 сакавіка 1853, Вэнэцыя) — аўстрыйскі фізык і матэматык. Адкрыў зьяву зьмены частасьці хвалі, якая выпраменьваецца крыніцай у стане руху. Пасьля гэтую зьяву назвалі эфэктам Доплера.

Крыстыян Доплер
Christian Doppler
Christian Doppler.jpg
Дата нараджэньня 29 лістапада 1803(1803-11-29)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Зальцбург
Дата сьмерці 17 сакавіка 1853(1853-03-17)[1][2][3][…] (49 гадоў)
Месца сьмерці Вэнэцыя
Прычына сьмерці захворваньне дыхальнай сыстэмы[d]
Месца пахаваньня
Грамадзянства
Месца вучобы Політэхнічны інстытут
Занятак матэматык, фізык, акадэмік, астраном, пэдагог, прафэсар
Навуковая сфэра фізыка (оптыка й акустыка)
Месца працы Чэскі тэхнічны ўнівэрсытэт, Венскі ўнівэрсытэт
Вядомы як выявіў эфэкт Доплера
Сайт christian-doppler.net

БіяграфіяРэдагаваць

Крыстыян Доплер нарадзіўся ў Зальцбургу, быў сынам муляра. Доплер ня здолеў займацца сямейнай справай з-за слабога фізычнага стану.

У 1825 годзе скончыў Політэхнічны інстытут у Вене, з 1835 па 1847 гады працаваў у Чэскім тэхнічным унівэрсытэце, з 1847 году зьяўляўся прафэсарам Горнай і Лясной акадэмій у Кемніцы, з 1848 году быў чальцом Венскай акадэміі навук, з 1850 году — прафэсар Венскага ўнівэрсытэту й дырэктар першага ў сьвеце Фізычнага інстытуту, створанага пры Венскім унівэрсытэце па ягонай ініцыятыве.

Навуковыя інтарэсы Крыстыяна ляжалі ў такіх галінах фізыкі, як то оптыка й акустыка. Асноўныя працы выкананыя па абэрацыі сьвятла, тэорыі мікраскопу й аптычнага далямеру, тэорыі колераў і некаторым іншым тэмам. У 1842 годзе Доплер тэарэтычна абгрунтаваў залежнасьць частасьці ваганьняў, успрыманых назіральнікам, ад хуткасьці й напрамку руху крыніцы хваль і назіральніка адносна адзін аднаго. Гэтая зьява пасьля было названа ягоным імем (эфэкт Доплера). У 1848 годзе гэтая зьява была больш падрабязна вывучана францускім фізыкам Арманам Фізо, а ў 1900 годзе экспэрыментальна даказана Арыстархам Белапольскім. Гэты эфэкт выкарыстоўваецца ў астраноміі для вымярэньня хуткасьці руху зорак і вымярэньня хуткасьці кручэньня вакол сваёй восі зорак.

Памёр Доплер 17 сакавіка 1853 году ў Вэнэцыі. Пахаваны на востраве Сан-Мікеле.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
  2. ^ а б Christian Doppler // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б Christian Andreas Doppler // Who Named It? (анг.)

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць