Прывакзальная плошча (Менск)

Прывакзальная плошча — плошча ў Менску, прымыкае да вакзалу чыгуначнай станцыі Менск-Пасажырскі.

Прывакзальная плошча

Прывакзальная плошча ў 2010 г.
Агульная інфармацыя
Былыя назвы Плошча 25 кастрычніка
Бліжэйшыя станцыі мэтро Плошча Леніна
Вуліца Прывакзальная плошча ў Вікісховішчы
Вароты Менску

Сучасная плошча мае прамавугольную форму, выцягнутую ўздоўж вуліцы Бабруйскай. Яе называюць плошчай трох вакзалаў. Тут разьмешчаны аўтавакзал «Цэнтральны» й чыгуначныя пасажырскія вакзалы далёкага й прыгараднага руху. Плошчу ўпрыгожвае шкляны фасад галоўнага корпусу чыгуначнага вакзалу.

Комплекс кварталаў, якія месьцяцца насупраць будынку вакзалу, успрымаецца як парадны ўезд у горад з боку чыгуначнага й аўтобуснага вакзалаў. Такое ўспрыманьне ўзмацняецца дзьвюма адзінаццаціпавярховымі вежамі па вуглах пяціпавярховых жылых дамоў, якія месьцяцца сымэтрычна. Гэтыя вежы атрымалі назву «Вароты горада» або «Менскія вароты». Дамы былі пабудаваныя ў стылі сталінскага клясыцызму па праекце ленінградзкага архітэктар а Барыса Рубаненка. На адной вежы месьціцца найбуйнейшы ў рэспубліцы гадзіньнік, дыямэтар яго цыфэрбляту складае больш за 3,5 мэтру. Гэты гадзіньнік быў створаны больш за сто гадоў таму ў Нямеччыне й у Беларусь трапіў як ваенны трафэй пасьля Другой сусьветнай вайны. На другой вежы — герб былой БССР.

Характарыстыка

рэдагаваць

Акрамя чыгуначнага вакзала, на плошчы месьцяцца таксама:

Сыстэма падземных пераходаў пад плошчай злучае паміж сабой вакзал, пасадачныя плятформы й станцыю мэтро «Плошча Леніна».

Гісторыя

рэдагаваць
 
Лібава-Роменскі (Віленскі) вакзал, 1890-я

Фармаваньне плошчы пачалося ў 1871—1874 гадах з будаўніцтва Віленскага вакзалу (да нашых дзён не захаваўся). У 1890 годзе паміж драўлянымі пабудовамі быў узьведзены мураваны будынак вакзалу.

Курлоўскі расстрэл

рэдагаваць

З Прывакзальнай плошчы таксама зьвязаная гістарычная падзея, вядомая як «курлоўскі расстрэл». 31 кастрычніка 1905 году ў будынку вакзалу адбыўся мітынг чыгуначнікаў і іншых рабочых горада. Для падаўленьня страйку менскі губэрнатар П. Р. Курлоў даў загад прымяніць зброю. У выніку больш за 80 чалавек былі забітыя, некалькі сотняў параненыя.

Пад ціскам грамадскасьці Курлоў быў пераведзены царскім урадам у Санкт-Пецярбург. Па ініцыятыве чыгуначнікаў Гарадзкая дума ў 1905 годзе прыняла рашэньне аб будаўніцтве на Прывакзальнай плошчы на сродкі гораду й грамадзкіх арганізацыяў помніка ахвярам курлоўскага расстрэлу. Узьведзены помнік уяўляў сабой масіўны крыж на пастамэнце. З чатырох бакоў стаялі слупкі, злучаныя ланцугамі. Да нашых дзён не захаваўся.

Пасьля кастрычніцкага перавароту

рэдагаваць

Пасьля кастрычніцкага перавароту плошча насіла назву — «Плошча 25 кастрычніка». У 1939—1940 гадах праводзілася рэканструкцыя прывакзальнага раёну.

Пасьляваенны пэрыяд

рэдагаваць
 
Прывакзальная плошча з новага будынку БДУ

У 1946 годзе быў адноўлены будынак вакзалу, зруйнаванага падчас Другой сусьветнай вайны. Сучасны выгляд прывакзальнай плошчы склаўся ў 1948—1956 гадах. Да пачатку 1960-х на месцы дзе стаяў аўтавакзал «Цэнтральны» стаяла воданапорная вежа. У канцы 1990-х у сувязі з будаўніцтвам новага будынку вакзалу плошча (дакладней яе месца з боку будынка чыгуначнага вакзалу) значна зьмянілася. У пачатку 2000-х пасунутыя трамвайныя рэйкі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Минск: путеводитель / Н. А. Чирский, Е. Н. Чирский. — Минск : Вышэйшая школа, 2005. — 96 с.: фотогр. — ISBN 985-06-1058-1 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць