Чарнічны суп
Чарнічны суп — дэсэртны суп са сьвежых чарніцаў.
Чарнічны суп | |
Тып | дэсэрт |
---|---|
Нацыянальная страва | швэдзкая |
Паходжаньне | Швэцыя |
Рэгіён | Эўропа |
Асноўны складнік | чарніцы |
Распаўсюджаныя складнікі | апэльсінавы і цытрынавы сокі, молатая карыца і мята |
Ёсьць багатай на вітаміны стравай, што мае нізкую калярыйнасьць і крэмавую тэкстуру[1].
Складнікі
рэдагавацьУ прыгатаваньні чарнічнага супу выкарыстоўваюць 400 грамаў сьвежых чарніцаў і літар апэльсінавага соку, паўшклянкі цукру і гарбатную лыжку соку цытрыны, 1/4 гарбатнай лыжцы молатай карыцы і сьвежую мяту[1].
Прыгатаваньне
рэдагавацьУ рондаль насыпаюць чыстыя сьвежыя чарніцы. Дадаюць апэльсінавы сок, цукар і молатую карыцу. Затым зьмешваюць і ставяць на сярэдні агонь. Суп памешваюць і даводзяць да кіпеньня. Зь першымі бурбалкамі рондаль здымаюць з агню. Затым суп астуджаюць у лядоўні або могуць падаваць цёплым. У страву дадаюць сок цытрыны і зьмешваюць у блэндэры да аднастайнасьці. Суп падаюць у крэманках і ўпрыгожваюць лісьцікамі сьвежай мяты. Для сьметанковага адценьня ў кожную порцыю дадаюць па сталовай лыжцы ёгурта[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Валянціна Мохар. Чарнічны суп // Партал «Слушна», 4 жніўня 2018 г. Праверана 24 чэрвеня 2022 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |