Чарнобыльская АЭС

колішняя атамная электрастанцыя на тэрыторыі Ўкраіны

Чарнобыльская атамная электрастанцыя (ЧАЭС) — спыненая атамная электрастанцыя Ўкраіны каля пакінутага горада Прыпяць у Кіеўскай вобласьці, якая дзейнічала ў 1977—2000 гадох.

Чарнобыльская АЭС
2013 год
Краіна Украіна
Месцазнаходжаньне Вышгарадзкі раён
Пачатак будаўніцтва 1970 (54 гады таму)
Пачатак эксплюатацыі 26 верасьня 1977 (47 гадоў таму)
Заканчэньне эксплюатацыі 15 сьнежня 2000 (23 гады таму)
Эксплюатуючая арганізацыя Дзяржпрадпрыемства «Чарнобыльская АЭС»
Тэхнічныя парамэтры
Колькасьць энэргаблёкаў 4
Тып рэактараў РБМК-1000
Дзейных рэактараў 0
Генэруючая магутнасьць 3800 МВт (да 1986 году)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 51°23′20″ пн. ш. 30°06′38″ у. д. / 51.38889° пн. ш. 30.11056° у. д. / 51.38889; 30.11056Каардынаты: 51°23′20″ пн. ш. 30°06′38″ у. д. / 51.38889° пн. ш. 30.11056° у. д. / 51.38889; 30.11056
Чарнобыльская АЭС на мапе Ўкраіны
Чарнобыльская АЭС
Чарнобыльская АЭС
Чарнобыльская АЭС

Сумна вядомая ў сувязі з катастрофай, якая адбылася 26 красавіка 1986 году. Знаходзіцца ў распараджэньні Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Украіны[1], у 2005 годзе генэральным дырэктарам прызначаны Ігар Грамоткін. На 2023 год прадпрыемства налічвала 2533 супрацоўнікі[2].

Геаграфія

рэдагаваць

Чарнобыльская АЭС разьмешчаная ва ўсходняй частцы беларуска-ўкраінскага Палесься на поўначы Ўкраіны за 11 км ад мяжы зь Беларусьсю, на беразе ракі Прыпяць, якая ўпадае ў Дняпро. Да захаду ад трохкілямэтровай санітарна-ахоўнай зоны АЭС разьмяшчаецца пакінуты горад Прыпяць, за 15 км на паўднёвы ўсход ад станцыі знаходзіцца былы раённы цэнтар — пакінуты горад Чарнобыль, за 110 км на поўдзень — Кіеў.

Апісаньне станцыі

рэдагаваць
 
Касьмічны здымак ЧАЭС і навакольляў са станцыі «Мір», 27 красавіка 1997 году

Першая чарга ЧАЭС імя Леніна (першы і другі энэргаблёкі з рэактарамі РБМК-1000) была пабудаваная ў 1970—1977 гадах, другая чарга (трэці і чацьвёрты энэргаблёкі з аналягічнымі рэактарамі) была пабудаваная на гэтай жа пляцоўцы да канца 1983 году. У 1981 годзе ў 1,5 км да паўднёвага-ўсходу ад пляцоўкі першай—другой чаргі было пачата будаўніцтва трэцяй чаргі — пятага і шостага энэргаблёкаў з такімі жа рэактарамі, спыненае пасьля катастрофы на чацьвёртым энэргаблёку пры высокай ступені гатовасьці аб’ектаў.

Непасрэдна ў даліне ракі Прыпяць да паўднёвага-ўсходу ад пляцоўкі АЭС для забесьпячэньня астуджэньня кандэнсатараў турбін і іншых цеплаабменьнікаў першых чатырох энэргаблёкаў пабудавана наліўная сажалка-ахаладжальнік памерам 22 км² і ўзроўнем вады на 3,5 м ніжэй адзнакі пляноўкі пляцоўкі АЭС. Для забесьпячэньня астуджэньня цеплаабменьнікаў трэцяй чаргі плянавалася выкарыстаць спэцыяльна ўзводзячыяся побач зь пятым і шостым блёкамі градзірні.

14 верасьня 1982 г. Управа КДБ па Кіеўскай вобласьці (Украінская ССР) даслала кіраўніцтву 1-ю справаздачу «Аб наступствах аварыі на АЭС», у якой паведамлялася: «аб выпадзеньні радыёактыўнага паліва ў графітавую муроўку ў выніку аварыі рэактара 1-га энэргаблока». У выніку на ранак 14 верасьня ў неабслугоўваных памяшканьнях газавага контура і дрэнажных сыстэмаў рэактарнага аддзяленьня мела месца павышэньне ўзроўню гама-выпраменьваньняў да 1000 мікрарэнтген за сэкунду, што перавысіла дапушчальную мяжу ў 100 разоў[3].

Праектная генэравальная магутнасць ЧАЭС складала 6000 Мвт, па стане на красавік 1986 году ў эксплюатацыі былі задзейнічаныя чатыры энэргаблёкі з рэактарамі РБМК-1000 сумарнай гэнэравальнай магутнасьцю 4000 Мвт [4] На момант катастрофы Чарнобыльская АЭС, разам зь Ленінградзкай ды Курскай, была самай магутнай у СССР.

У 1988 годзе на Чарнобыльскай АЭС спынілі будоўлю 2-х рэактараў.

Пасьля 23 гадоў і аднаго дня эксплюатацыі 15 сьнежня 2000 году станцыя спыніла гэнэрацыю электраэнэргіі. У цяперашні час вядуцца працы па вывадзе з эксплюатацыі Чарнобыльскай АЭС і пераўтварэньню разбуранага ў выніку катастрофы чацьвёртага энэргаблёка ў экалягічна бясьпечную сыстэму.

Парушэньні пры будаўніцтве

рэдагаваць

Частку трубаў для Чарнобыльскай АЭС вырабілі зь легаванай сталі празь нястачу трубаў з цыркону, што было парушэньнем правілаў мантажу. Праз гэта 26 красавіка 1986 году, пры павышэньні тэмпэратуры ў рэактары да крытычнага ўзроўню, сталёвыя трубы пакарабаціліся, што пазбавіла магчымасьці рэгуляваць магутнасьць рэактара і стала чыньнікам наступнага выбуху[5].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Постановление Кабинета министров Украины от 15.07.2005 г. № 588 «Про передачу Державного спеціалізованого підприємства „Чорнобильська АЕС“ до сфери управління Міністерства з питань надзвичайних ситуацій та у справах захисту населення від наслідків Чорнобильської катастрофи та внесення змін до деяких постанов Кабінету Міністрів України»
  2. ^ Структура прадпрыемства (укр.) // Дзяржаўнае прадпрыемства «Чарнобыльская АЭС», 1 студзеня 2023 г. Праверана 24 кастрычніка 2023 г.
  3. ^ Юры Варонежцаў. Ад агентуры і давераных асобаў з ЧАЭС: Бэтон залівалі неахайна, як на будаўніцтве кароўніку (рассакрэчаны архіў КДБ) // Тэлеканал «Белсат», 23 траўня 2016 г. Праверана 31 траўня 2016 г.
  4. ^ Апісаньне Чарнобыльскай АЭС з рэактарамі РБМК-1000 Інфармацыя аб катастрофе на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствах
  5. ^ Валяр'ян Шкленьнік. Сьпякотная вясна 86-га // Зьвязда : газэта. — 25 красавіка 2014. — № 77 (27687). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.