Віктар Пятровіч Бруханаў (1 сьнежня 1935, Ташкент, СССР — 13 кастрычніка 2021, Кіеў) — колішні дырэктар Чарнобыльскай АЭС.

Віктар Бруханаў
Дата нараджэньня 1 сьнежня 1935 (89 гадоў)
Месца нараджэньня Ташкент, СССР
Дата сьмерці 13 кастрычніка 2021(2021-10-13)[1] (85 гадоў)
Месца сьмерці
Грамадзянства СССР, Украіна
Месца вучобы
Занятак інжынэр
Месца працы
Жонка Валянціна Міхайлаўна Бруханава
Дзеці Алег, Лілія
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Юбілейны мэдаль «За доблесную працу (За воінскую доблесьць). У азнаменаваньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
Юбілейны мэдаль «За доблесную працу (За воінскую доблесьць). У азнаменаваньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
Мэдаль «Ветэран Працы»
Мэдаль «Ветэран Працы»

Біяграфія

рэдагаваць

Пасьля сканчэньня ў 1959 годзе энэргетычнага факультэту Ташкенцкага політэхнічнага інстытуту працаваў на Ангрэнскай ТЭС (Ташкенцкая вобласьць) на пасадах дзяжурнага дээратарнай устаноўкі, машыністам сілкуючых насосаў, памочнікам машыніста турбіны, старэйшага машыніста турбіннага цэху, начальніка зьмены, начальніка турбіннага цэху.

У 1966 годзе запрошаны працаваць на Славянскую ГРЭС (Данецкая вобласьць), дзе праработаў да 1970 году на пасадах старэйшага майстра, намесьніка начальніка кацельна-турбіннага цэху, начальніка гэтага цэху, намесьніка галоўнага інжынэра.

Чалец КПСС з 1966 году. Дэлегат XXVII зьезда КПСС (1986). У пэрыяд з 1970 па 1986 гг. неаднаразова абіраўся чальцом бюро Кіеўскага абласнога, Чарнобыльскага раённага і Прыпяцкага гарадзкога камітэтаў партыі, дэпутатам Чарнобыльскага раённага і Прыпяцкага гарадзкога Саветаў народных дэпутатаў.

Ад красавіка 1970 году па ліпень 1986 году — дырэктар Чарнобыльскай АЭС імя У. І. Леніна. Пасьля катастрофы ў 1986 годзе адхілены ад пасады дырэктара і зь ліпеня 1986 году па ліпень 1987 году — намесьнік начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела ЧАЭС.

3 ліпеня 1986 году рашэньнем Палітбюро ЦК КПСС «за буйныя памылкі і недахопы ў рабоце, якія прывялі да катастрофы зь цяжкімі наступствамі», выключаны з шэрагаў КПСС.

29 ліпеня 1987 году пастановай судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі ў выпраўленча-працоўнай установе агульнага тыпу.

Ад жніўня 1991 г. пражывае ў Ватуцінскім (цяпер — Дзясьнянскім) раёне гораду Кіева. Зь лютага 1992 году работнік дзяржаўнага прадпрыемства «Укрінтэрэнэрга». Удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС (катэгорыя 1). Інвалід II групы.

Памёр 13 кастрычніка 2021 году ў Кіеве.

Узнагароды

рэдагаваць

Ляўрэат рэспубліканскай прэміі УССР (1978). Узнагароджаны: ордэнам Чырвонага Працоўнага Сьцягу (1978), ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі (1983), мэдалямі «За доблесную працу. У азнаменаваньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» і «Ветэран працы», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету УССР (1980).

  • Жонка — Валянціна Міхайлаўна, інжынэр-энэргетык, у 1975—1990 гадах — старэйшы інжынэр вытворчага аддзела ЧАЭС, цяпер на пэнсіі
  • Сын — Алег (нарадзіўся ў 1969 годзе), сьлесар аўтаматычных сыстэмаў кіраваньня ЦЭЦ-5, кіяўлянін
  • Дачка — Лілія (нарадзілася ў 1961 годзе), лекар-пэдыятар, жыхарка Хэрсону

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ https://vesti.ua/kiev/pervyj-direktor-chernobylskoj-aes-bryuhanov-skonchalsya