Пакінуты горад
Пакінуты горад — катэгорыя геаграфічных аб’ектаў, колішніх населеных пунктаў, пакінутых жыхарамі па розных прычынах — праз спад эканамічнай актыўнасьці, войны, прыродныя ці тэхнагенныя катастрофы.
У адрозьненьне ад зьніклых гарадоў, пакінутыя гарады ў большай частцы захоўваюць сваё архітэктурнае аблічча: збудаваньні і інфарструктура знаходзяцца ў стане, блізкім да часу, калі горад быў пакінуты. У дачыненьні пакінутых гарадоў таксама выкарыстоўваецца распаўсюджаны ў літаратуры тэрмін «горад-прывід».
Сярод апошніх пакінутых гарадоў — савецкія гарады Чарнобыль і Прыпяць, насельніцтва якіх было эвакуяванае ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Пакінутым горадам зьяўляецца таксама Хальмер-Ю і яшчэ каля 20 гарадоў на поўначы Расеі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сайт гарадоў-прывідаў
- Фатаздымкі гарадоў-прывідаў(недаступная спасылка)
- Пакінутыя гарады і гісторыя Дзікага Захаду (анг.)
- Пакінутыя гарады ў Антарыё (анг.)
- Пакінутыя населеныя пункты Вялікабрытаніі (анг.)
- Сьпіс гарадоў-прывідаў (рас.)
- 25 найвядомейшых гарадоў-прывідаў (рас.)
- Гарады-прывіды сьвету (рас.)