Чарнагорскі ўнівэрсытэт
Чарнагорскі ўнівэрсытэт (чарнаг. Univerzitet Crne Gore, па-сэрбску: Универзитет Црне Горе, UCG) — адзіны дзяржаўны ўнівэрсытэт Чарнагорыі. Галоўны кампус і старыя факультэты ўнівэрсытэту знаходзяцца ў Падгорыцы.
Чарнагорскі ўнівэрсытэт | |
Univerzitet Crne Gore | |
Заснаваны | 29 красавіка 1974 |
---|---|
Колькасьць пэрсаналу |
|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Зьвяз міжземнаморскіх унівэрсытэтаў[d], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][2] і Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][3] |
Вэб-сайт | ucg.ac.me |
Гісторыя
рэдагавацьУнівэрсытэт быў заснаваны 29 красавіка 1974 году. На той момант былі арганізаваны:
- тры факультэты: эканамічны, горадабудаўнічы і юрыдычны (усе ў Цітаградзе);
- два каледжы: пэдагагічны (Нікшыч) і мараходны (Котар);
- тры навукова-дасьледчыя інстытуты, асацыяваныя з унівэрсытэтам: гісторыі, аграноміі і біялёгіі, мэдычных дасьледаванняў (усе ў Цітаградзе).
Праз год пасьля заснаваньня ўнівэрсытэту было прысвоена імя Вялька Влахавіча, але ў 1992 годзе вернута ранейшая назва — Унівэрсытэт Чарнагорыі.
Структура
рэдагавацьУнівэрсітэт арганізаваны гэтак жа, як большасьць эўрапейскіх унівэрсытэтаў.
Кіраўнічая Рада пад старшынствам рэктара кіруе ўнівэрсытэтам. Вышэйшы акадэмічны орган — унівэрсытэцкі Сэнат.
Факультэты ўзначальваюць дэканы, інстытуты — дырэктары. На факультэтах і ў інстытутах галоўнымі акадэмічнымі органамі зьяўляюцца рады па навукова-выкладчыцкіх пытаньнях.
Вышэйшы студэнцкі орган — студэнцкі Парлямэнт. Прадстаўнікі студэнтаў выбіраюцца ва ўсе ворганы ўнівэрсытэту і факультэтаў.
На дадзены момант працуюць наступныя факультэты (большасьць знаходзіцца ў Падгорыцы):
- Факультэт эканомікі
- Факультэт юрыспрудэнцыі
- Факультэт электратэхнікі
- Факультэт горадабудаўніцтва
- Факультэт мэталюргіі і тэхналёгіі
- Факультэт мэханікі і тэхнікі
- Факультэт прыродазнаўчых навук і матэматыкі
- Факультэт мэдыцыны
- Факультэт паліталёгіі
- Факультэт архітэктуры
- Факультэт філязофіі разьмешчаны ў Нікшычы. Сваю гісторыю пачынае з 1947 году, калі быў заснаваны пэдагагічны каледж (Viša pedagoška школа) у Цэціне. У 1963 годзе каледж быў пераведзены ў Нікшыч і перайменаваны ў Пэдагагічную акадэмію (Pedagoška akademija). 29 красавіка 1974 году стаў часткай унівэрсытэту. З 1977 па 1988 год школа называлася настаўніцкім факультэтам (Nastavnički fakultet). З 1988 года факультэт вядомы пад бягучай назвай[4].
- Факультэт прыгожых мастацтваў (Цэціне)
- Факультэт драматургіі (Цэціне)
- Музычная акадэмія (Цэціне)
- Марскі факультэт (Котар)
- Факультэт турызму і гатэльнага мэнэджменту (Котар)
- Факультэт прыкладной фізіятэрапіі (Хэрцэг-Нові)
Таксама ў склад унівэрсытэту ўваходзяць наступныя навукова-дасьледчыя інстытуты:
- Інстытут замежных моў
- Інстытут біятэхналёгій
- Інстытут гісторыі
- Інстытут біялёгіі мора (Котар)
Акрамя таго, ва ўнівэрсытэт уваходзяць:
- Унівэрсытэцкая бібліятэка
- Цэнтар інфармацыйных тэхналёгій
- Цэнтар правоў чалавека
- Цэнтар міжнароднага навучаньня
- Цэнтар якасьці
Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі
рэдагаваць- Міла Джуканавіч — прэзыдэнт Чарнагорыі з 2018 году, прэм’ер-міністар Чарнагорыі ў 2006, 2008—2010 і 2012—2016 гадах.
- Жэлька Штуранавіч — прэм’ер-міністар Чарнагорыі ў 2006—2008 гадах.
- Ігар Лукшыч — прэм’ер-міністар Чарнагорыі ў 2010—2012 гадах.
- Сьветазар Маравіч — прэзыдэнт Дзяржаўнага Саюза Сэрбіі і Чарнагорыі ў 2003—2006 гадах.
- Бранка Павічавіч — гісторык, акадэмік, прэзыдэнт Чарнагорскай акадэміі навук і мастацтваў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Каталёг часопісаў у адкрытым доступе — 2003.
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html — Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў.
- ^ https://web.archive.org/web/20221123144401/https://www.auf.org/les_membres/nos-membres/
- ^ Filozofski fakultet - Niksic Праверана 2015-12-26 г. Архіўная копія ад 2012-01-23 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт Унівэрсытэту Чарнагорыі
- Факультэт эканомікі
- Факультэт юрыспрудэнцыі Архівавана 19 верасня 2017.
- Факультэт электратэхнікі
- Факультэт горадабудаўніцтва
- Факультэт мэталюргіі і тэхналёгіі
- Факультэт мэханікі і тэхнікі
- Факультэт прыродазнаўчых навук і матэматыкі
- Факультэт мэдыцыны
- Марскі факультэт Архівавана 23 красавіка 2021.
- Інстытут біялогіі мора
- Факультэт турызму і гасьцінічнага мэнэджменту
- Факультэт прыкладной фізіятэрапіі
- Факультэт паліталёгіі
- Факультэт архітэктуры
- Факультэт спорту і фізвыхаваньня
- Факультэт біятэхналёгіі
- Факультэт фармакалёгіі
- Факультэт вытанчаных мастацтваў
- Факультэт філязофіі
- Факультэт драмы
- Інстытут замежных моў
- Цэнтар інфармацыйных тэхналёгій