Чарамшына (гурт)

падляскі народны ансамбль

„Чарамшы́на“ (па-польску: Czeremszyna) — польскі музычны гурт з Падляшша, які выконвае народную музыку беларуска-ўкраінскага памежжа.

Чарамшына
Гады з 1993
Краіна
Месца ўтварэньня Сьцяг Польшчы Чаромха
Жанр фолкавая музыка
czeremszyna.pl (пол.)

Рэпэртуар ансамблю складаюць галоўным чынам народныя сьпевы беларуска-польска-ўкраінскага памежжа на падляскіх гаворках. Музыкі карыстаюцца акардэонамі, бас-балалайкамі, цымбаламі, фуярамі, мандалінамі, скрыпкамі, сапілкамі ды бубнамі.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Заснаваны ў лістападзе 1993 року ў Чаромсе (Падляскае ваяводзтва).

Гурт удзельнічаў у шматлікіх фэстах у Польшчы і за мяжой (між інш. Бэльгія, Вугоршчына, Італія, Латвія, Летува, Нідэрлянды, Нямеччына, Францыя, Швэцыя)[1].

У 2003 року выйшла кружэлка „Hulaj póki czas”, якая стала ляўрэаткай конкурсу „Wirtualne Gęśle”. У лістападзе 2003 року пачаў супрацоўніцтва зь беларускім сьпеваком Тодарам. Праз год зьявілася канцэртная праграма „Dla Puszczy i ludzi”, прысьвечаная Белавескай пушчы. У 2010 року выйшла супольная кружэлка праекту „Што на сэрцы“.

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • „Czom ty ne pryszow” (MC, 1996)
  • „Źródło” (MC і CD, 1998)
  • „…” (MC і CD, 2000)
  • „Hulaj póki czas” (MC і CD, 2003)
  • „Uśmiechnij się” (CD, 2008)
  • Czeremszyna/Todar „co na sercu…” (2010)
  • „Tęsknoty” (CD, 2018)
  1. ^ Кроква, Васіль (18 жніўня 2021) Вядомы на Падляшшы этна-гурт „Чарамшына“ накіраваўся на фестываль у Венгрыю Сумежжа. Радыё „Рацыя“Праверана 19 жніўня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць