Чамяры (Гарадзенская вобласьць)
Чамяры́[1] — вёска ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці, уваходзіць у склад Азгінавіцкага сельсавету.
Чамяры | |
трансьліт. Čamiary | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Слонімскі |
Сельсавет: | Азгінавіцкі |
Насельніцтва: | 405 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1562 |
Паштовы індэкс: | 231818 |
СААТА: | 4254833071 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°5′39″ пн. ш. 25°15′10″ у. д. / 53.09417° пн. ш. 25.25278° у. д.Каардынаты: 53°5′39″ пн. ш. 25°15′10″ у. д. / 53.09417° пн. ш. 25.25278° у. д. |
± Чамяры |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле народнай легенды, яшчэ ў ХІV стагодзьдзі ў даліне ракі Валобрынка пасялілася 17 сем’яў з урочышча Падоськавічы. З Падоськавіч яны ўцякалі ад эпідэміі чумы, якая там успыхнула (у народзе на Слонімшчыне гэту хваробу называлі чамер). Паводле іншай легенды, назва вёскі Чамяры паходзіць ад расьліны чамярыцы, якой тады шмат расло ў пойме ракі Валобрынкі. У 1550 годзе вёска Чамяры (Чамяровічы, Чэмяровічы, Чамеры) упамінаецца як дзяржаўная ўласнасьць у Слонімскім старостве Вялікага Княства Літоўскага. З 1594 году Чамяры становяцца цэнтрам войтаўства Слонімскага староства. Праўда, з ХVІІ стагодзьдзя войтаўства знаходзілася на чыншавым становішчы, аднак землеўладальнікі рабілі спробу первесьці сялянаў у разрад цяглавых, патрабуючы ад іх выкананьня паншчыны, што выклікала з боку вяскоўцаў супраціўленьне. На працягу 1660—1690-х гадоў сяляне адмаўляліся выконваць павіннасьці і дабіліся магчымасьці плаціць толькі грашовы чынш. У 1679 годзе чыншавае становішча вёскі было пацьверджана нават каралём.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 405 чалавек
- 1999 год — 434 чалавекі
Вядомыя ўраджэнцы й жыхары
рэдагаваць- Яўген Багданчук — Герой Сацыялістычнай Працы
- Максім Бурсевіч — дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
- Анатоль Іверс — беларускі паэт
- Іван Міско — беларускі скульптар
- Якуб Міско — беларускі празаік
- Сьцяпан Місько — беларускі культуроляг
- Андрэй Пракапчук — беларускі дэрматавэнэроляг
- Іван Чыгрын — беларускі паэт
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 321