Цялякаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўзьдзенскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Цяля́каўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Цялякава.
Цялякаўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Цялякава[d] |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Узьдзенскага раёну Менскай акругі. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Койданаўскага раёну. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Узьдзенскаму раёну.
30 кастрычніка 2009 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты Алёхаўка, Пятроўск, Слабодка і Цялякава перададзеныя Ўзьдзенскаму сельсавету, населеныя пункты Гарбаты, Канстанцінава, Карпілаўка, Міколка і Ялоўка — Дзешчанскаму сельсавету[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 569