Зыгота
Зыгота (ад стар.-грэц. Ζυγωτός — спараны, падвоены) — дыплёідная (якая зьмяшчае поўны двайны набор храмасомаў) вуза, якая ўтвараецца ў выніку апладненьня (зьліцьця заплодкавай вузы і спэрматазоіда). Зыгота зьяўляецца таціпатэнтнай (гэта значыць, здольнай спарадзіць любую іншую) вузай. Тэрмін увёў нямецкі батанік Э. Страсбургер.