Цюленевыя

сямейства сысуноў

Цюле́невыя[1] (Phocidae) — сямейства клясы сысуноў атрада драпежных, якая ўключае 19 відаў зь 13 родаў. Гэтыя жывёлы насяляюць многія ўзьбярэжжы вышэй за 30 градусаў паўночнай шыраты і на поўдзень ад 50 градусаў паўднёвай шыраты. Некаторыя віды сустракаюцца таксама ў прамежкавых трапічных месцах, а таксама ў некалькіх прэснаводных азёрах і рэках.

Цюленевыя
Phoca vitulina — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадДрапежныя (Carnivora)
ПадатрадСабакападобныя (Caniformia)
СямействаЦюленевыя
Бінамінальная намэнклятура
Phocidae
Gray, 1821

Зьнешні выгляд

рэдагаваць

Цюленевыя надзвычай адрозьніваюцца па памерах — ад невялікіх нэрпаў (Pusa) каля 90 кг да масіўных даўгалычоў (Mirounga), самцы якіх важаць да 3600 кг. Целы іх абцякальныя. Вонкавыя вушы адсутнічаюць. Пярэднія канцавіны адносна кароткія; заднія ласты вялікія. На сушы яны нязграбныя. Маладняк многіх відаў мае мяккую, шчыльную, часта белую поўсьць. У дарослых поўсьць часта бывае жорсткай і кароткай. Некалькі відаў амаль голыя. Зубная формула: 2–3/1–2,1/1,4/4,0–2/0–2 = 26–36.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Цюленевыя — дасканалыя вадалазы. Большасьць сілкуецца рыбай, кальмарамі, васьміногамі і малюскамі, але некаторыя бяруць плянктон, а адзін від ловіць пінгвінаў і дробных цюленяў. Сацыяльная структура для розных відаў розная — манагамныя або аб'ядноўваюцца ў невялікія групы, а даўгалычы палігамныя. Некаторыя віды мігруюць.

Сыстэматыка

рэдагаваць

Phocidae

  • Monachinae
    • Monachus
      • Monachus monachus
    • Neomonachus
      • Neomonachus schauinslandi
      • Neomonachus tropicalis
    • Mirounga
      • Mirounga angustirostris
      • Mirounga leonina
    • Ommatophoca
      • Ommatophoca rossii
    • Lobodon
      • Lobodon carcinophaga
    • Hydrurga
      • Hydrurga leptonyx
    • Leptonychotes
      • Leptonychotes weddellii
  • Phocinae
    • Cystophora
      • Cystophora cristata
    • Erignathus
      • Erignathus barbatus
    • Histriophoca
      • Histriophoca fasciata
    • Phoca
      • Phoca largha
      • Phoca vitulina
    • Pagophilus
      • Pagophilus groenlandicus
    • Pusa
      • Pusa hispida
      • Pusa caspica
      • Pusa sibirica
    • Halichoerus
      • Halichoerus grypus
  1. ^ Астраховіч К. К. (рэд.) Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, Т. 5, кн. 2. — Мінск: Бел. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 272. — 608 с.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Myers P. (2000) Phocidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 08.01.2021 г.
  • Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 312. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)