Пінгвіны
Пінгвіны (Spheniscidae) — сямейства вадзяных нелятучых птушак, якія жывуць галоўным чынам у паўднёвым паўшар’і. Вельмі добра прыстасаваны да жыцьця ў вадзе. Маюць чорнае апярэньне па ўсім целе, акрамя жывата які мае белае апярэньне. Спажываюць ракападобных, рыб, кальмараў і іншых марскіх жывёлаў. Пад вадой праводзяць амаль палову свайго жыцьця.
Пінгвіны | |
Імпэратарскі пінгвін | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Падкляса | Новападнябенныя |
Атрад | Пінгвінападобныя |
Сямейства | Пінгвіны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Spheniscidae | |
Хоць усе віды пінгвінаў паходзяць з краін паўднёвага паўшар’я, аднак яны ня толькі жывуць у раёнах з халодным кліматам, як Антарктыда. Сапраўды, толькі нешматлікія віды пінгвінаў жывуць паўднёвей. Некалькі відаў насяляюць умераную зону і адзін від галапагоскіх пінгвінаў жыве ў раёне экватару.
Самым буйным відам зьяўляецца імпэратарскі пінгвін, прадстаўнікі гэтага віду дасягаюць 1,1 м у вышыню і важаць каля 35 кг. Самым малым відам зяяўляецца від малых пінгвінаў, чые прадстаўнікі дасягаюць 40 см і 1 кг вагі. Вялікія віды пінгвінаў жывуць у халодных рэгіёнах, а драбнейшыя могуць быць знойдзены ва ўмераных і нават трапічных раёнах. Некаторыя віды дагістарычных пінгвінаў дасягалі гіганцкіх памераў, вышынёй і вагай сталага мужчыны.