Кальмары

атрад малюскаў

Кальма́ры (па-лацінску: Teuthida) — атрад дзесяціногіх галаваногіх малюскаў. Звычайна маюць памеры 0,25-0,5 м, але гіганцкія кальмары роду Architeuthis могуць дасягаць 20 мэтраў (улічваючы шчупальцы) і зьяўляюцца самымі буйнымі бесхрыбетнымі.

Кальмары жывуць практычна ва ўсіх кліматычных паясах, уключаючы арктычны. Кальмары, якія насяляюць паўночныя моры маюць малы ў параўнаньні з паўднёвымі суродзічамі памер і пераважна ня маюць афарбоўкі. Кальмары маюць пяць параў шчупальцаў. Чацьвёртая пара падоўжылася ў працэсе эвалюцыі. Разьмяшчэньне прысмоскаў на шчупальцы вар’іруецца.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кальмарысховішча мультымэдыйных матэрыялаў