Цьвербуты
вёска ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Цьве́рбуты[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Голдаўкі. Уваходзяць у склад Ходараўскага сельсавету Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Цьвербуты лац. Ćvierbuty | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Лідзкі |
Сельсавет: | Ходараўскі |
Насельніцтва: | 43 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1561 |
СААТА: | 4236865082 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°44′0″ пн. ш. 25°6′55″ у. д. / 53.73333° пн. ш. 25.11528° у. д.Каардынаты: 53°44′0″ пн. ш. 25°6′55″ у. д. / 53.73333° пн. ш. 25.11528° у. д. |
± Цьвербуты |
Назва
рэдагавацьПаводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Цьвербут складаецца з фармантаў -цьвер-, які паходзіць ад гоцкага þwairhs 'гнеўны, порсткі, ваяўнічы', і -бут-, які паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепіцкае butilo — 'камель')[2]. Такім парадкам, імя Цьвербут азначае «корань ваяўнічасьці»[3].
Гісторыя
рэдагаваць18 кастрычніка 2013 году вёску перадалі зь ліквідаванага Голдаўскага ў склад Ходараўскага сельсавету[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 80 чалавек
- 2010 год — 43 чалавекі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 261.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16, 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 259(недаступная спасылка) (рас.)