Цзян Цзэмінь
Цзян Цзэмінь (па-кітайску: 江泽民; 17 жніўня 1926, г. Янчжоў, Цзянсу, Кітай — 30 лістапада 2022[9]) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Кітаю, генэральны сакратар ЦК КПК з 1989 па 2002, старшыня Вайсковай рады ЦК КПК з 1989 па 2004, старшыня Цэнтральнай вайсковай рады КНР з 1990 па 2005, старшыня КНР з 1993 па 2003 гг.
Цзян Цзэмінь | |
па-кітайску: 江泽民 | |
24 чэрвеня 1989 — 15 лістапада 2002 | |
Папярэднік | Чжао Цзыян[d] |
Наступнік | Ху Цзінтао[d] |
27 сакавіка 1993 — 15 сакавіка 2003 | |
Папярэднік | Ян Шанкунь[d] |
Наступнік | Ху Цзінтао[d] |
19 сакавіка 1990 — 8 сакавіка 2005 | |
Папярэднік | Дэн Сяопін[d] |
Наступнік | Ху Цзінтао[d] |
9 лістапада 1989 — 19 верасьня 2004 | |
Папярэднік | Дэн Сяопін[d] |
Наступнік | Ху Цзінтао[d] |
2 лістапада 1987 — 15 лістапада 2002 | |
20 чэрвеня 1985 — 25 красавіка 1988 | |
Папярэднік | Ван Даохань[d] |
Наступнік | Чжу Жунцзы[d] |
1987 — 1989 | |
Папярэднік | Rui Xingwen[d] |
Наступнік | Цзян Цзэмінь |
23 чэрвеня 1989 — 15 лістапада 2002 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
17 жніўня 1926[1][2][3] |
Памёр: |
30 лістапада 2022[4] (96 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Ван Епін[d][7] |
Дзеці: | Jiang Mianheng[d] і Jiang Miankang[d] |
Бацька: | Цзян Шуйцзюнь[d] |
Маці: | Ван Жэлань[d][8] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 17 жніўня 1926 ў г. Янчжоў, правінцыя Цзянсу ў сям’і патомных інтэлігентаў. Дзед быў лекарам, якія вызнаваў кітайскую традыцыйную мэдыцыну, захапляўся жывапісам і каліграфіяй. Бацька пісаў вершы, у гады антыяпонскай вайны выдаваў патрыятычныя часопісы, уступіў у кампартыю, якая была ў падпольлі. Ва ўзросьце 28 гадоў загінуў у ўзброенай сутычцы. Цзян Цзэмінь пайшоў па сьлядах бацькі. Скончыў Шанхайскі політэхнічны інстытут «Цзяатун» (1947). У час вучобы далучыўся да падпольнай працы, у 1946 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Кітаю (КПК).
Працаваў на інжынэрных і кіруючых пасадах на заводах і ў тэхналягічна-дасьледчых інстытутах, з 1973 годзе ў апараце 1-га Міністэрства машынабудаваньня. Стажыраваўся ў СССР (1955—56), узначальваў групы кітайскіх спэцыялістаў у Румыніі (1971—73; з кітайскай дапамогай там пабудаваны 10 заводаў) і Пакістане (1976).
3 1980 намесьнік старшыні і адказны сакратар Дзяржаўных камітэтаў КНР па кіраваньні экспартам, імпартам і замежнымі інвэстыцыямі. 3 1982 намесьнік міністра, міністар электроннай прамысловасьці. Мэр г. Шанхай (1985—88), сакратар яго гаркому КПК (1987—89), чалец ЦК (1982—2002) і Палітбюро ЦК (1987—2002) КПК. Генэральны сакратар (чэрвень 1989 — лістапад 2002), старшыня Вайсковай рады (з лістападу 1989) ЦК КПК і старшыня КНР (сакавік 1993 — сакавік 2003). Праводзіў курс на паглыбленьне рыначных рэформ пры захаваньні кіруючай ролі КПК. У 2001 наведаў з афіцыйным візытам Беларусь.
Пры Цзян Цзэміню эканоміка Кітаю выйшла на сёмае месца ў сьвеце. Краіна таксама ўступіла ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Jiang Zemin // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Jiang Zemin // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
- ^ а б Jiang Zemin // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б в г 告全党全军全国各族人民书 (кіт. спр.) — 2022.
- ^ а б Kuhn R. L. The Man Who Changed China: The Life and Legacy of Jiang Zemin (анг.) — Random House, 2004.
- ^ а б Jiang Zemin returns to spotlight with a salutory couplet to former school (анг.) — SCMP, 2012.
- ^ http://news.sina.com.cn/c/nd/2017-01-09/doc-ifxzkssy1483790.shtml
- ^ Geni.com (мн.) — 2006.
- ^ Памёр былы лідэр Кітаю Цзян Цзэмінь, Радыё Свабода, 30-11-2022
Літаратура
рэдагаваць- Цзян Цзэмінь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Цзян Цзэмінь на C-SPAN.