Целякі (Менская вобласьць)
Целякі́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Кабыльніцкага сельсавету.
Целякі | |
трансьліт. Cieliaki | |
Вуліца ў вёсцы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Кабыльніцкі |
Насельніцтва: | 48 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222385 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°53′47″ пн. ш. 26°47′38″ у. д. / 54.89639° пн. ш. 26.79389° у. д.Каардынаты: 54°53′47″ пн. ш. 26°47′38″ у. д. / 54.89639° пн. ш. 26.79389° у. д. |
± Целякі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1868 год — існавалі дзьве вёскі: Целякі 1-я і Целякі 2-я ў складзе Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Першая вёска налічвала 6 двароў і 38 жыхароў, другая — 2 двары і 19 жыхароў.
- 1904 год — насельніцтва вёсак складала 83 і 78 жыхароў адпаведна.
- 1908 год — першая вёска налічвала 12 двароў і 79 жыхароў, другая — 4 двары і 32 жыхароў.
- 1921 год — вёска ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 году — Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва. Налічвала 10 двароў і 59 жыхароў.
- 1927 год — у вёсцы ўтвораная ячэкай КПЗБ.
- 1931 год — ʜалічвала 19 двароў і 105 жыхароў[2].
- З 12 кастрычніка 1940 году уваходзіла ў склад Ляшчынскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай) вобласьці.
- 1949 год — утвораны калгас «Чырвоная зара».
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 96 жыхароў.
- З 20 студзеня 1961 году вёска знаходзіцца ў складзе Менскай вобласьці.
- З 9 жніўня 1979 году вёска ўваходзіць у склад Кабыльніцкага сельсавету.
- З 1979 году вёска ў складзе калгасу «Нарач» з цэнтрам у вёсцы Чараўкі.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 48 жыхароў
- 1999 год — 74 жыхары
- 1 студзеня 1997 году — 32 двары, 83 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы разьмяшчаецца жывёлагадоўчая фэрма. За 1 км ад вёскі знаходзіцца геафізычная абсэрваторыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 340
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 39.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Cielaki, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // — S. 338
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦелякі (Менская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў