Целушкі
Целушкі́ (па-польску: Ciełuszki, па-падляску: Tełuškí[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.
Целушкі | |
польск. Ciełuszki | |
Былая назва: | Сьвяціцелі |
Мясцовая назва: | Tełuški |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Заблудаў |
Насельніцтва: | 89 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-060 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°54′0″ пн. ш. 23°22′0″ у. д. / 52.9° пн. ш. 23.36667° у. д.Каардынаты: 52°54′0″ пн. ш. 23°22′0″ у. д. / 52.9° пн. ш. 23.36667° у. д. |
Целушкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач зь вёскай працякае рака Нараў.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (Пакровы Божай Маці ў Пухлах).
Гісторыя
рэдагавацьЦелушкі існавалі ўжо ў 16 ст., стаяла тут нават царква, а вёска называлася тады Сьвяціцелі. Паводле Рыгора Сасны назва Целушкі пайшла ад язычніцкага капішча, якое разьмяшалася недзе побач зь вёскай[3]. У міжваенны пэрыяд Целушкі прыналежалі да гміны Нараў Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 188 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4]. У міжваенным пэрыядзе, калі польскія ўлады ліквідавалі праваслаўны прыход у Пухлах, Целушкі прыналежалі да прыходу ў Рыбалах, а з 1928 г. да філіі гэтага прыходу ў Трасьцянцы. Адначасова Целушкі сталі мясцовым цэнтрам культу сэкты Ільі Клімовіча з Грыбоўшчыны пад Крынкамі[5]. Пры адступленьні ў 1944 г. немцы спалілі ў гумне побач зьвёскай некалькох жыхароў Целушкоў, Канюкаў, Рыбалаў і Паўлаў[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 15 студзеня 2016 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Tełuški svoja.org Праверана 15 студзеня 2016 г.
- ^ а б Grzegorz Sosna (2001) Święte miejsca i cudowne ikony. Prawosławne sanktuaria na Białostocczyźnie (пол.). Wydawnictwo Orthdruk: Białystok. Праверана 15 студзеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 15 студзеня 2016 г.
- ^ Grzegorz Sosna, Doroteusz Fionik (1999) Parafia Ryboły. (пол.). Białoruskie Towarzystwo Historyczne: Bielsk Podlaski–Ryboły–Białystok. Праверана 15 студзеня 2016 г.