Канюкі (гміна Заблудаў)
Каню́кі (па-польску: Kaniuki, па-падляску: Kaniúki[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.
Канюкі | |
польск. Kaniuki | |
Першыя згадкі: | 1576 |
Былая назва: | Рыбаловы |
Мясцовая назва: | Kaniuki |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Заблудаў |
Насельніцтва: | 59 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-060 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°53′43″ пн. ш. 23°18′27″ у. д. / 52.89528° пн. ш. 23.3075° у. д.Каардынаты: 52°53′43″ пн. ш. 23°18′27″ у. д. / 52.89528° пн. ш. 23.3075° у. д. |
Канюкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач зь вёскай працякае рака Нараў.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвсьв. Казьмы й Дзяміяна ў Рыбалах).
Гісторыя
рэдагавацьКанюкі ўпершыню згадваюцца ў 1576 г., калі пасьля валочнай памеры тутэйшыя мужыкі гаспадарылі на 17 валоках зямлі (з чаго 13 былі прадзанчаный для хлебаробаў, а 4 для рыбаловаў) і працавалі ў млыне. Канюкі прыналежалі тады да каралеўскага фальварку ў Сталовачы і былі кіраваныя паўлаўскім войтам. Праўдападобна месьцілася тут таксама парафіяльная царква. У 1784 г. пражывалі тут 347 чалавекі ў 50 хатах[3]. У 19 ст. у вёсцы дзейнічаў вятрак Аляксандра Тамашука, існавала школа з 25 вучнямі. У жніўні 1915 г. усе жыхары вёскі, апрача Лявона Навумюка, падаліся ў бежанства. Пасьля некалькіх гадоў блуканьня больш за палову жыхароў вярнуліся ў свае ваколіцы[4]. У міжваенны пэрыяд Паўлы прыналежалі да гміны Нараў Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 276 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5]. Паводле парафіяльных хронікаў у 1942 г. у Рыбалах пражывалі ўжо 417 чалавек. У выніку пасьляваенных выездаў беларусаў з Польшчы ў Савецкі Саюз Канюкі пакінулі 5 сем’яў[3]. Пад канец 90-х гадоў 20 ст. мясцовыя жыхары перабудавалі былую краму ў капліцу ў гонар сьв. Кірылы і Мятодага, якая была асьвяшчоная ў 1998 г.[6]
Ураджэнцы
рэдагаваць- Уладзімер Навумюк (нар. 1935) — беларускі разьбяр[7]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 15 верасьня 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Kaniuki svoja.org Праверана 15 верасьня 2015 г.
- ^ а б Grzegorz Sosna, Doroteusz Fionik Parafia Ryboły (пол.) Bielsk Podlaski–Ryboły–Białystok 1999. Białoruskie Towarzystwo Historyczne. Праверана 15 верасьня 2015 г.
- ^ Kaniuki Drzewo i Sacrum. Podlaski Szlak Kulturowy. Związek Młodzieży Białoruskiej. Праверана 15 верасьня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 15 верасьня 2015 г.
- ^ Dorota Wysocka Jeszcze jedna cerkiew (пол.). "Przegląd Prawosławny", 2007, nr 8. Праверана 15 верасьня 2015 г.
- ^ Kaniuki. Multimedia Drzewo i Sacrum. Podlaski Szlak Kulturowy. Związek Młodzieży Białoruskiej. Праверана 15 верасьня 2015 г.