Царква Сьвятой Тройцы (Ельск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Тройцы
| |
Траецкая царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Ельск |
Каардынаты | 51°48′12.23″ пн. ш. 29°09′07.15″ у. д. / 51.8033972° пн. ш. 29.1519861° у. д.Каардынаты: 51°48′12.23″ пн. ш. 29°09′07.15″ у. д. / 51.8033972° пн. ш. 29.1519861° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Тураўская япархія |
Сайт | troitca.cerkov.ru |
± Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы |
Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVIII ст. у Ельску. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы места[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьДраўляную царкву ў Ельску збудавалі ў 1769—1780 гадох.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Ельск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1870—1871 гадох да бабінцу прыбудавалі званіцу.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1939 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну зноў пачала дзейнічаць.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта 5-зрубная крыжова-купальная базыліка. Цэнтральны 8-гранны зруб (даўжыня 23 м, шырыня 14 м, вышыня 11,8 м) завяршаецца масіўным сьветлавым васьмерыком з купальным пакрыцьцём. Прастакутны бабінец, гранёныя алтарныя і бакавыя зрубы накрываюцца пакатымі 2-схільнымі дахамі з вальмамі на тарцах. Сьцены маюць вэртыкальную шалёўку з нашчыльнікамі, праразаюцца вокнамі з паўцыркульнымі завяршэньнямі. Да бабінцу далучаецца званіца (васьмярык на двух чацьверыках), завершаная высокім шатром.
У інтэр’еры дамінуе 2-сьветлавая прастора сяродкрыжжа, перакрытая гранёным шатровым скляпеньнем. У яе шырокімі прасьветамі адкрываюцца бакавыя памяшканьні. Над бабінцам разьмяшчаюцца хоры. Апсыда вылучаецца драўляным іканастасам[1].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 3
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 209.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.