Царква Сьвятой Тройцы (Гомель)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Краіна Беларусь
Места Гомель
Каардынаты 52°25′42″ пн. ш. 31°00′45″ у. д. / 52.42833° пн. ш. 31.0125° у. д. / 52.42833; 31.0125Каардынаты: 52°25′42″ пн. ш. 31°00′45″ у. д. / 52.42833° пн. ш. 31.0125° у. д. / 52.42833; 31.0125
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры першай траціны XIX стагодзьдзя ў Гомлі. Знаходзілася ў цэнтры места, на рагу вуліцаў Прабойнай і Траецкай[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Па Другой сусьветнай вайне царкву зьнішчылі савецкія ўлады.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную Траецкую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Гомлі збудавалі ў 1824—1828 годах на сродкі графа Румянцава на месцы старой драўлянай царквы. У 1833 годзе завяршылася аздабленьне царквы і адбылося яе асьвячэньне.

У 1930-я гады савецкія ўлады часткова зруйнавалі будынак царквы дзеля перабудовы пад аэраклюб, а па Другой сусьветнай вайне — цалкам яго зьнішчылі.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры клясыцызму. Складалася з кубічнага асноўнага аб'ёму, да якога далучалася 3-ярусная званіца. Над асноўным аб'ёмам узвышаўся купал на круглым барабане. Уваход вылучаўся 4-калённым портыкам. Асноўны аб'ём падзяляўся гарызантальнай цягай карніза на дзьве часткі, што адпавядала двум паверхам. Яго бакі аздабляліся адной і той жа архітэктурнай формай — злучэньнем калянады дарычнага ордэра, заціснутай паміж двума рызалітамі, якія выступалі з роўніцы сьцяны і завершанай аркавым акном, падзеленым лапаткамі на тры часткі[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — рог вуліцаў Савецкай і Сялянскай
  1. ^ Морозов В. Ф. Гомель классический. Эпоха. Меценаты. Архитектура. — Мн., 1997. С. 228—229.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць