Царква Сьвятога Ільлі Прарока (Гомель)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Прарока Ільлі
| |
Ільінская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°24′54.48″ пн. ш. 31°00′30.33″ у. д. / 52.4151333° пн. ш. 31.008425° у. д.Каардынаты: 52°24′54.48″ пн. ш. 31°00′30.33″ у. д. / 52.4151333° пн. ш. 31.008425° у. д. |
Архітэктурны стыль | усходнепалеская школа дойлідзтва |
Царква Сьвятога Прарока Ільлі | |
Царква Сьвятога Прарока Ільлі на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Прарока Ільлі — помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Гомлі. Знаходзіцца на беразе ракі Сажа, у гістарычнай Спасавай Слабадзе, на Ільлінскім спуску[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершую драўляную стараверскую Спасаву царкву ў Гомлі збудавалі ў 1737 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Гомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як стараверская. У 1793 годзе стары будынак царквы зруйнавалі, а ўжо 28 верасьня 1794 году асьвяцілі новую драўляную царкву пад тытулам Сьвятога Ільлі.
У першай палове XIX ст. пры царкве існаваў мяшаны мужчынскі і жаночы скіт старавераў. У 1850 годзе расейскія ўлады зачынілі скіт і царкву. 29 чэрвеня 1852 году царква зноў пачала дзеяць, з чэрвеня 1853 году пры ёй заснавалі адзінаверскі прыход.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам царква не зачынялася.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Складаецца з трох зрубаў, пастаўленых адзін за адным адной восьсю: бабінец, сярэдні зруб, 5-гранная алтарная апсыда. Галоўны ўваход праз зашклёную галерэю (раней была адкрытая). Над бабінцам узвышаецца шмат’ярусная званіца, васьмярык на чацьверыку. Сярэдні зруб у пляне квадратны, вышэйшы за астатнія, завяршаецца двума сьветлавымі васьмерыкамі. Аб’ёмы накрываюцца выгнутымі дахамі і гранёнымі купаламі. Над апсыдай — шматсхільны дах. Гарызантальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.
Усярэдзіне прастора нэфа разьвіваецца вэртыкальлю. Вышыня да асновы купала складае агульную даўжыню нэфа і алтара. Бабінец і алтарнае памяшканьне з рызьніцай маюць значна меншую вышыню і перакрываюцца роўнай стольлю. Алтар аддзяляецца ад нэфа іканастасам[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1911 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
1940-я гг.
-
С. Шыманскі, 1940-я гг.
-
С. Шыманскі, 1940-я гг.
-
С. Шыманскі, 1949 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Брама
-
З боку Сажа
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камісарава, 44
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рогалеў А. Гомельская Ільінская царква // Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. С. 156.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.