Царква Нараджэньня Божай Маці (Круглае)

Славутасьць
Царква Нараджэньня Божай Маці
Краіна Беларусь
вёска Круглае (Пружанскі раён)
Каардынаты 52°35′12″ пн. ш. 24°33′0″ у. д. / 52.58667° пн. ш. 24.55° у. д. / 52.58667; 24.55Каардынаты: 52°35′12″ пн. ш. 24°33′0″ у. д. / 52.58667° пн. ш. 24.55° у. д. / 52.58667; 24.55
Канфэсія грэка-каталіцтва
праваслаўе
Архітэктурны стыль ампір
Заснавальнік Ян Крашэўскі
Дата заснаваньня 1834
Дата скасаваньня сярэдзіна XX стагодзьдзя
Прыбудоўкі званіца
Стан рэшткі
Царква Нараджэньня Божай Маці на мапе Беларусі
Царква Нараджэньня Божай Маці
Царква Нараджэньня Божай Маці
Царква Нараджэньня Божай Маці
Царква Нараджэньня Божай Маці на Вікісховішчы

Царква́ Нараджэ́ньня Бо́жай Ма́ці — колішняя царква ў маёнтку Крашэўскіх Стары Куплін (цяпер на ўскраіне вёскі Круглае), адзіны помнік стылю ампір на Пружаншчыне. Амаль цалкам зруйнаваная за савецкім часам.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Грэка-каталіцкую царкву пад тытулам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[1] ва ўласным маёнтку Стары Куплін збудаваў у 1834 року Ян Крашэўскі. Са скасаваньнем уніі ў 1839 року царква пераасьвечаная ў праваслаўную ў гонар Усьпеньня Багародзіцы. Галоўная захавальніца фондаў пружанскага музэю-палацыку Натальля Пракаповіч, аднак, сьцьвярджае, што перадача царквы праваслаўным адбылася па здушэньні паўстаньня 1863 року[2]. Такім чынам, у 1839—1863 царква магла дзейнічаць як каталіцкая.

Падчас Другой сусьветнай вайны царква пашкоджаная, за савецкім часам зачыненая і амаль цалкам зруйнаваная.

Архітэктура

рэдагаваць

Будынак цагляны, простакутны ў пляне. На бакавых сьценах разьмешчаныя 6 паўцыркульных вокнаў. Фасад храму ўпрыгожвае портык на чатырох дарычных калёнах з круглым вакном на франтоне.

Побач з царквой была збудаваная двухярусная званіца (засталіся рэшткі).

Вакол пасаджаныя ліпы і конскія каштаны.

  1. ^ Ксёндз магістар ліцэнцыят Ігар Лашук SDB. Разьвіцьцё культу Беззаганнага Зачацьця Маці Божай у Беларусі Даклад на Сымпозыюме, прысьвечаным 150-годзьдзю аб’яўленьняў Божай Маці ў Люрдзе. Менск, касьцёл сьвв. Сымона і Алены, 9 лютага 2008 г.. Рыма-каталіцкі касьцёл на Беларусі. Праверана 8 чэрвеня 2012 г.
  2. ^ Наталля Пракаповіч. Летапіс духоўнасці: праваслаўная архітэктура Пружаншчыны Всё о Ружанах. Рэха Берасцейшчыны. Праверана 8 чэрвеня 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Наталля Пракаповіч. Летапіс духоўнасці: праваслаўная архітэктура Пружаншчыны // Рэха Берасцейшчыны. — кастрычнік 2010. — № 1 (4). — С. 4—5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць