Уніяцтва

група ўсходнекаталіцкіх цэркваў зь літургіяй бізантыйскага (грэцкага) ўзору
(Перанакіравана з «Грэка-каталіцтва»)

Унія́цтва, Уніяцкія Цэрквы (ад лац. unio — саюз, аб’яднаньне) — хрысьціянскія супольнасьці, якія сфармаваліся ў выніку царкоўнай уніі розных хрысьціянскіх Цэркваў з рыма-каталіцкай на ўмовах прызнаньня першымі вяршэнства папы рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаваньні традыцыяў рэлігійнага культу і выкарыстаньня традыцыйнай сакральнай ці народнай мовы ў богаслужэньні.

Грэка-каталіцкі катэдральны сабор у Сату-Марэ, Румынія

Да ўніяцкіх належаць Цэрквы грэцкага (былыя праваслаўныя), армянскага, копцкага (у Эгіпце), мараніцкага (у Лібане і Сырыі) і інш. абрадаў.

У вузкім сэнсе тэрмін ужываецца да каталіцкіх Цэркваў, у якіх богаслужэньне адбываецца па бізантыйскім абрадзе на грэцкай мове:

У больш шырокім сэнсе — таксама і да іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў бізантыйскай традыцыі, богаслужэньні ў якіх адбываюцца на іншых мовах:

У Рэчы Паспалітай уніяцтва ўзьнікла пасьля заключэньня Берасьцейскай царкоўнай уніі (1596). Яшчэ ў 1577 годзе рэктар Полацкага калегіюма Пётар Скарга выдаў кнігу «Аб еднасьці царквы Божай», дзе прапанаваў плян уніі каталіцкай і праваслаўнай Цэркваў. Уніяцкая Царква вызнавала вяршэнства Біскупа Рыму, але захоўвала свае традыцыйныя грэцкія абрады. У 1595 годзе Папа Рымскі Клімэнт ІІ аб’явіў аб заключэньні уніі з Кіеўскай мітраполіяй, а праз год на Берасьцейскім царкоўным саборы яна была ўрачыста абвешчана. Пад канец 18 ст. каля трох чвэрцяў насельніцтва Беларусі былі ўніятамі.[1]

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Гісторыя Беларусі. Ад старажытнасці да 21 ст. — Мінск, 2000 г.
  • Кізіма С. А., Лянцэвіч В. М., Самахвалаў Дз. С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.