Сабор Аляксандра Неўскага (Кобрынь)

Помнік гісторыі
Сабор Аляксандра Неўскага
Сабор Аляксандра Неўскага
Сабор Аляксандра Неўскага
Краіна Беларусь
Места Кобрынь
Каардынаты 52°12′51.41″ пн. ш. 24°21′30.62″ у. д. / 52.2142806° пн. ш. 24.3585056° у. д. / 52.2142806; 24.3585056Каардынаты: 52°12′51.41″ пн. ш. 24°21′30.62″ у. д. / 52.2142806° пн. ш. 24.3585056° у. д. / 52.2142806; 24.3585056
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Аўтар праекту Іван Ігнатавіч Калянкевіч[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайт kobrinsobor.by/kafedraln…
Сабор Аляксандра Неўскага на мапе Беларусі
Сабор Аляксандра Неўскага
Сабор Аляксандра Неўскага
Сабор Аляксандра Неўскага
Сабор Аляксандра Неўскага на Вікісховішчы

Царква саборная Аляксандра Неўскага — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Кобрыні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на Замкавым пляцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Побач з саборам знаходзіцца манумэнт у памяць бою пад Кобрынем 1812 году.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Царква, 1941—1944 гг.

Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Кобрыні збудавалі ў 1864—1868 гадох на сродкі, адабраныя ва ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў.

У 1960-я гады савецкія ўлады зачынілі сабор, будынак якога прыстасавалі пад філію Дзяржаўнага архіву Берасьцейскай вобласьці. У 1989 годзе будынак сабору перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Асноўны крыжова-цэнтрычны аб’ём завяршаецца пяцьцю купаламі-цыбулінамі на шатрах. Да плянавальнага крыжа далучаюцца працяглы прытвор з кутнімі прыдзеламі і прастакутная апсыда з бакавымі невялікімі квадратнымі рызьніцамі. Роўнічныя фасады завяршаюцца трыкутнымі франтонамі, дэкараванымі кутнімі лапаткамі і прастакутнымі панэлямі, апярэзваецца фрызамі з шырынак, аркавыя аконныя праёмы акаймоўваюцца архівольтамі. Галоўны ўваход вылучаецца накладным магутным парталам з лучковым франтонам і аркавай ліштвай.

У сяродкрыжжа малітоўнай залі шырокімі прасьветамі адкрываюцца апсыда, прыдзелы і трапезная. Сяродкрыжжа перакрываецца купалам на ветразях, астатнія памяшканьні — цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках. У саборы захоўваўся мясцовашанаваны абраз «Маці Божая», перанесены з старажытнай Прачысьценскай царквы[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 18.
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000392