Хаславіцкі раён
Хасла́віцкі раён, Хісла́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Хаславічы.
Хаславіцкі раён | |
Хиславичский район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Смаленскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Хаславічы |
Дата ўтварэньня | 1928 |
Насельніцтва (2007) | 11 242 |
Плошча | 1161,04 км² |
Месцазнаходжаньне Хаславіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +7 48140 |
Код аўтам. нумароў | 67 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча раёну — 1161,04 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Пачынкаўскім, на паўночным захадзе з Манастыршчанскім, на поўдні з Шумяцкім раёнамі Смаленскай вобласьці. На захадзе раён мяжуе зь Беларусьсю.
Раён разьмяшчаецца на Сожаўска-Асьцёрскай нізіне, толькі на паўднёвым захадзе ёсьць адгор’і Рослаўска-Шумяцкага ўзвышша. Буйная рака Сож. Шмат балот.
Глебы ў раёне дзярнова-сільна- і сярэднепадзолістыя на суглінках, супесках і лёсападобных пародах. Лясы займаюць 17,9 % тэрыторыі, галоўным чынам хваёвыя.
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню ўтвораны ў 1928 годзе. У 1963 годзе быў далучаны да Манастыршчанскага раёну, адноўлены ў цяперашнім выглядзе ў 1965 годзе.
Дэмаграфія
рэдагавацьКолькасьць насельніцтва — 11 242 чал., у тым ліку сельскага 6747 чал. (2007).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьУ раёне ёсьць 1 мескае і 11 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча
Сельскія паселішчы
- Гарадзішчанскае сельскае паселішча
- Ёзэфаўскае сельскае паселішча
- Кажуховіцкае сельскае паселішча
- Калесьнікаўскае сельскае паселішча
- Карзоўскае сельскае паселішча
- Мікшынскае сельскае паселішча
- Пячорскае сельскае паселішча
- Соінскае сельскае паселішча
- Уладзімерскае сельскае паселішча
- Упінскае сельскае паселішча
- Чарэпаўскае сельскае паселішча
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільная дарога абласнога значэньня Хіцоўка — Хаславічы — Амсьціслаў.