Мэтрапалітэн Хэльсынкі

Хэ́льсынскі мэтрапалітэ́н (па-фінску: Helsingin metro, па-швэдзку: Helsingfors metro) — транспартная сыстэма ў горадзе Хэльсынкі, адзіная ў Фінляндыі. Гэта самая паўночная ў сьвеце сыстэма мэтрапалітэну (шырата самай паўночнай станцыі Пецярбурскага мэтрапалітэну складае 60° 04’ (станцыя Парнас), у той час як самай паўночнай станцыі Хэльсынскага мэтрапалітэну — 60° 12’.

Мэтрапалітэн Хэльсынкі
Лягатып
цягнік на мэтрамосьце Vuosaari
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Хэльсынкі, Фінляндыя
Пачатак працы 2 жніўня 1982
Лініі 2 лініі
Даўжыня: 43 км
Колькасьць станцыяў 30
Пасажырапаток на дзень 201 тыс. (2015)
Пасажырапаток на год 62,8 млн (2015)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Хэльсынскага мэтрапалітэну

Адкрыцьцё мэтрапалітэну адбылося 2 жніўня 1982 году. З 1 студзеня 2007 году сыстэма налічвае 17 станцыяў (зь іх 6 падземныя) і адну лінію, падзеленую на два адгалінаваньні. Агульная працягласьць складае 21,1 км, пасажырапаток — 63 млн пасажыраў у год (2015). Абслугоўваецца кампаніяй HKL.

Мэтро ў асноўным абслугоўвае шчыльна заселеныя раёны Ўсходняга Хэльсынкі, але можа выкарыстоўвацца і для перасоўваньня ў цэнтры Хэльсынкі. Сыстэма мэтро дапаўняецца прыгараднымі цягнікамі, якія выкарыстоўваюцца для сувязі зь іншымі раёнамі Хэльсынкі. Станцыя пад цэнтральным чыгуначным вакзалам дазваляе перасадку з/на прыгарадную чыгунку і да аэрапорту Хэльсынкі-Вантаа.

У швэдзкай мове для мэтрапалітэну Хэльсынкі замест слова tunnelbana выкарыстоўваецца metro, вызначаная форма metron — мэтрапалітэн у Хэльсынкі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць