Карта́сар-Скот, Ху́ліё-Флярэ́нсіё (па-гішпанску Julio Florencio Cortázar Scott; 26 жніўня 1914, Брусэль — 12 лютага 1984, Парыж) — аргентынскі празаік, які жыў і працаваў пераважна ў Парыжы. Аўтар апавяданьняў з элемэнтамі побытавай фантастыкі і магічнага рэалізму, а таксама двух складаных арганізаваных, экспэрымэнтальных раманаў — «Гульня ў клясыкі» і «62. Мадэль для зборкі».

Хуліё Картасар
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 жніўня 1914(1914-08-26)[1][2][3][…]
Брусэль
Памёр 12 лютага 1984(1984-02-12)[1][2][3][…] (69 гадоў)
Парыж
Пахаваны
Сужэнец Ugnė Karvelis[d], Aurora Bernárdez[d] і Carol Dunlop[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, перакладнік
Гады творчасьці з 1938
Кірунак магічны рэалізм
Жанр магічны рэалізм і паэзія
Мова француская мова, гішпанская мова[4][4] і ангельская мова
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Картасар нарадзіўся 26 жніўня 1914 г. у Брусэлі, у сям’і супрацоўніка аргентынскага гандлёвага прадстаўніцтва. Пасьля Першай сусьветнай вайны Картасары вярнуліся на радзіму. Дзяцінства і юнацтва правёў у Буэнас-Айрэсе. Скончыўшы школу, паступіў на літаратурна-філязофскі факультэт сталічнага ўнівэрсытэта, але з-за адсутнасьці сродкаў праз год пакінуў вучобу і сем гадоў працаваў сельскім настаўнікам. У 1944 г. стаў выкладаць ва ўнівэрсытэце г. Мэндосы. Удзельнічаў у антыдыктатарскіх выступах інтэлігенцыі і быў змушаны кінуць пэдагагічную дзейнасьць.

У 1946 г. вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, стаў службоўцам у Кніжнай палаце. Атрымаўшы ў 1951 г. літаратурную стыпэндыю, зьехаў у Эўропу, дзе давеку жыў у Парыжы, доўгія гады працаваў перакладнікам пры ЮНЭСКО. Пачаў пісаць вельмі рана, у 1938 г. дэбютаваў як паэт-сымбалізм зборнікам санэтаў «Прысутнасьць». Вершы працягваў складаць на працягу ўсяго жыцьця, але не публікаваў іх; пасьмяротна была выдадзеная лірычная кніга «Толькі зьмярканьне» (1984), куды ўвайшлі вершы і паэмы, створаныя ад пачатку 1950-х да 1983 г.

Пісьменьнік памёр у Парыжы ад лейкеміі 12 лютага 1984 г. Пахаваны на парыскіх могілках Манпарнас.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Presencia (1938).
  • La otra orilla (1945).
  • Los Reyes (1949).
  • Bestiario (1951).
  • Final de Juego (1956).
  • Las armas secretas (1959).
  • Los premios (1960).
  • Historias de cronopios y de famas(1962).
  • Rayuela (1963).
  • Todos los fuegos el fuego (1966).
  • La vuelta al día en ochenta mundos (1967).
  • El perseguidor y otros cuentos (1967).
  • La vuelta al día en 80 mundos (1967).
  • Buenos Aires, Buenos Aires (1967).
  • 62/modelo para armar (1968).
  • Último round (1969).
  • Casa tomada (1969).
  • Último round (1969).
  • Relatos (1970).
  • Viaje alrededor de una mesa (1970).
  • La isla a mediodía y otros relatos (1971).
  • Pameos y meopas (1971).
  • Prosa del observatorio (1972).
  • Libro de Manuel (1973).
  • La casilla de los Morelli (1973).
  • Octaedro (1974).
  • Fantomás contra los vampiros multinacionales (1975).
  • Estrictamente no profesional (1976).
  • Alguien que anda por ahí (1977).
  • Territorios (1978).
  • Un tal Lucas (1979).
  • Queremos tanto a Glenda (1980).
  • Deshoras (1982).
  • Los autonautas de la cosmopista (1982).
  • Nicaragua tan violentamente dulce (1983).
  • Silvalandia (1984).
  • Salvo el crepúsculo (1985).
  • Divertimento (1986).
  • El examen (1986).
  • Diario de Andrés Fava (1995).
  • Adiós Robinson (1995).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць