Храм Маці Божай Пераможніцы (Валета)

каталіцкі храм у Валеце
Славутасьць
Храм Маці Божай Пераможніцы
па-мальтыйску: Knisja tal-Madonna tal-Vitorja
Храм у 2019 годзе
Храм у 2019 годзе
Краіна Мальта
Месцазнаходжаньне Валета
Адрас Triq Nofs-in-Nhar[d][1] і Triq il-Vittorja[d][2]
Каардынаты 35°53′45″ пн. ш. 14°30′39″ у. д. / 35.89583° пн. ш. 14.51083° у. д. / 35.89583; 14.51083Каардынаты: 35°53′45″ пн. ш. 14°30′39″ у. д. / 35.89583° пн. ш. 14.51083° у. д. / 35.89583; 14.51083
Канфэсія Рыма-каталіцтва
Эпархія Архіэпархія Мальты 
Архітэктурны стыль Барока
Аўтар праекту Джыралама Касар
Дата заснаваньня 1567
Будаваньне 1566—1567 (1567)
Статус царква, касьцёл
Стан дзейная
Сайт Афіцыйны сайт
Храм Маці Божай Пераможніцы на мапе Мальты
Храм Маці Божай Пераможніцы
Храм Маці Божай Пераможніцы
Храм Маці Божай Пераможніцы
Храм Маці Божай Пераможніцы на Вікісховішчы

Храм Маці Божай Пераможніцы (па-мальтыйску: Knisja tal-Madonna tal-Vitorja; таксама вядомая як Храм Сьвятога Антонія[3]) — першы касьцёл і будынак пабудаваны ў Валеце. У 1566 годзе, пасьля Вялікай аблогі Мальты, Вялікі Магістар Жан Парызо дэ ля Валет і яго ордэн зацікавіліся будаўніцтвам царквы ў горна Багародзіцы, у якасьці падзякі за перамогу. Будаўніцтва фінансаваў дэ ля Валет.

Гісторыя

рэдагаваць

Царква была пабудавана ў гонар перамогі рыцараў ордэна Сьвятога Яна і мальтыйцаў над асманскімі захопнікамі 8 верасьня 1565 году[4]. Яна была пабудавана на тым месцы, дзе 28 сакавіка 1566 году адбылася рэлігійная цырымонія адкрыцьця закладкі першага каменя ў падмурак новага гораду Валеты. Першым будынкам у горадзе дзеля выказваньня падзякі была абраная царква.

Будаўніцтва будынка фінансаваў Вялікі Магістар Жан Парызо дэ Валет. Ён памёр ад ліхаманкі 21 жніўня 1568 году і быў пахаваны ў склепе царквы. Аднак, калі быў пабудаваны сабор Сьвятога Яна, яго парэшткі былі перанесены туды[5][6].

У 1617 годзе ордэн Сьвятога Яна абраў гэтую царкву сваёй парафіяльнай царквой. Тады Царква была прысьвечана сьвятому Антонію. У 1699 годзе апсыда царквы была павялічана па загадзе вялікага магістра Рамона Пераласа. У 1716 годзе Мальтыйскі мастак Алесіа Эрардзі быў замоўлены Пераласам, каб намаляваць звод з элемэнтарнымі сцэнамі, якія паказваюць жыцьцё Панны Марыі; яны былі скончаны за два гады. У 1752 годзе фасад, рызьніца, званіца і дом парафіяльнага сьвятара былі пашыраны. Фасад атрымаў прыгожы барочны выгляд. На фасадзе таксама ўсталяваны бронзавы бюст Папы Інакенцыюса XII[7]. Акрамя таго, у другой палове XVIII стагодзьдзя, акрамя алтароў, прысьвечаных сьвятому Яну Хрысьціцелю і Сьвятому Паўлу, былі пабудаваны яшчэ два алтары[5].

У 1837 годзе царква стала гарнізоннай царквой каралеўскіх мальтыйскіх умацаваньняў, якія пазьней адносіліся да каралеўскай мальтыйскай артылерыі. На працягу многіх гадоў храм атрымаў некалькі пашкоджаньняў. 23 красавіка 1942 году столь Храму быў пашкоджаны ў выніку паветранага налёту, які абрынуўся на Валету, які таксама разбурыў найбліжэйшы Каралеўскі опэрны тэатар[5]. У 1943 храм перайменавалі ў «царкву Маці Божай пераможніцы».

 
Выгляд храму ў сярэдзіне

Мастацкія работы

рэдагаваць

Царква валодае шэрагам мастацкіх скарбаў. Карціны на кожным рагу над алтаром прадстаўляюць Сьвятога Антонія Эгіпэцкага і Сьвятога Антонія Падуанскага. Яны былі прывезены на Мальту ў 1530 годзе мальтыйскімі рыцарамі пасьля таго, як імпэратар Карл V аддаў востраў Ордэну Сьвятога Яна ў якасьці сваёй базы. У царкве таксама захоўваюцца працы Франчэска Захры, Эрмэнэгільда Грэка і Энрыка Арно.

У 1792 годзе на Мальце памёр Вэнэцыянскі Гранд-адмірал Анджэла Эма. Ён пажадаў, каб яго сэрца было пахавана ў царкве Маці Божай пераможніцы, помнік у яго гонар Мальтыйскім скульптарам Вінчэнца Дымехам быў усталяваны ў 1802 годзе[5].

Цяперашні час

рэдагаваць

У 2000 годзе Нацыянальны фонд Мальты прыступіў да рэалізацыі праекта рэстаўрацыі разам з праектам аднаўленьня Валеты і Дэпартамэнтам музэяў. Рэстаўрацыя была праведзена на даху, верхніх частках і частцы званіцы. Зьнешняя рэстаўрацыя была завершана да 2002 году. Рамонт інтэр’еру пачаўся ў 2004 годзе. Уся рэстаўрацыя была завершана ў 2016 годзе[5].

Царква занесена ў Нацыянальны кадастар культурных каштоўнасьцей Мальтыйскіх астравоў[8].

  1. ^ а б Malta Scheduled Property Register
  2. ^ а б http://www.culturalheritage.gov.mt/filebank/inventory/00035.pdf
  3. ^ It-Taghlim tad-Duttrina fil-Gzejjer Maltin; Ftit ta' l-Istorja, Guido Lanfranco, «L-Imnara», том=6, №3, с.104, Rivista tal-Għaqda Maltija tal-Folklor, 2000}}
  4. ^ Our Lady of Victory Church, Valletta. Din l-Art Ħelwa (2011-10-06). Праверана 2014-10-14 г.
  5. ^ а б в г д History of the Church. Din l-Art ĦelwaПраверана 2015-09-21 г.
  6. ^ Our Lady of Victory Church Valletta Праверана 2014-10-14 г.
  7. ^ Valletta — The Churches Праверана 2014-10-14 г.
  8. ^ Our Lady of Victory Church Праверана 2015-10-31 г.