Джыраляма Касар
Джыраляма Касар (па-мальтыйску: Girolamo Cassar; каля 1520 — паміж 1586 і 1592 гадамі) — мальтыйскі архітэктар і вайсковы інжынэр, паводле праектаў якога было пабудавана мноства будынкаў у горадзе Ля-Валеце, які цяпер ёсьць сталіцай Мальты.
Джыраляма Касар | |
Дата нараджэньня | каля 1520[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | каля 1592 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | архітэктар, вайсковы інжынэр |
Навуковая сфэра | архітэктура |
Дзеці | Vittorio Cassar[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся, хутчэй за ўсё, у горадзе Біргу, Мальта (хоць магчыма, што яго месцам нараджэньня зьяўляецца Гірджа). Ягоная сям’я эмігрыравала з Сыцыліі прыкладна ў 1440 годзе. Удзельнічаў у бітве каля востраву Джэрба ў 1560 годзе, а ў 1565 годзе, падчас Вялікай аблогі Мальты, калі востраў быў блякаваны сіламі Асманскай імпэрыі, працаваў сумесна зь і пад кіраўніцтвам архітэктара Франчэска Ляпарэльлі, які прыбыў на востраў з Італіі і Гішпаніі, каб змагацца на баку гасьпітальераў падчас аблогі. Пад ягоным кіраўніцтвам былі адноўленыя ўмацаваньні, разбураныя ў выніку асманскіх нападаў, і пабудавана некалькі баявых машынаў, але падрабязны ўнёсак ягоны невядомы.
Пасьля заканчэньня аблогі гасьпітальеры вырашылі ўзьвесьці новую сталіцу ў выглядзе ўмацаванага гораду ў паўночна-ўсходняй частцы паўвострава Скіберас. Касар пры гэтым займаўся пытаньнямі плянаваньня і будаўніцтва гораду і ў 1569 годзе, калі Ляпарэльлі пакінуў Мальту, стаў галоўным архітэктарам праекту.
Да гэтага часу будаўніцтва ўмацаваньняў горада было амаль завершана, і большая частка працы Касара адносілася да ўзьвядзеньня грамадзкіх будынкаў. Тым ня менш з-за адсутнасьці ў яго вопыту ў праектаваньні і будаўніцтве сьвецкіх і рэлігійных будынкаў рыцары вырашылі адправіць яго ў Італію, дзе ён мог бы набыць веды ў гэтай галіне. Запісаў аб тым, ці сапраўды Касар пакідаў востраў, не захавалася, але гэтае не выключана, у тым ліку з-за падабенства архітэктурнага стылю Валеты з тым, які панаваў у той час у Італіі. Тым ня менш нават калі ён і быў у Італіі, то не пазьней, чым да канца красавіка 1569 году, і вярнуўся на Мальту ў тым жа годзе.
Памёр на Мальце, як лічыцца, у 1592 годзе, але гэта магло адбыцца і ў пэрыяд з 1586 па 1592 год (часта ў якасьці даты сьмерці паказваецца студзень 1589 году).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Gerolamo Cassar // Structurae (анг.) — Ratingen: 1998.