Хацімакі (яп. 钵 巻) — белая павязка на галаву, якая сымбалізуе ў японцаў непахіснасьць намераў. У прыватнасьці, іх павязвалі камікадзэ, кайтэн і іншыя тэйсінтай перад атакай.

Пілот-камікадзэ Кіёсі Агава

Паводле паданьня, упершыню іх надзелі ў 1702 годзе легендарныя сорак сем ронінаў перад нападам на дом чыноўніка Кірэ Кодзукэ-но-Сукэ з мэтай адпомсьціць за сьмерць свайго гаспадара — даймё Асано Такумо-но-камі Наганоры. Відавочна, белыя павязкі былі надзетыя імі з мэтай адрозніваць адзін аднаго ў начным нападзе.

Гл. таксама

рэдагаваць