Род Куратомі
Кёсі Род Куратомі — майстар баявых мастацтваў (Gosoku Ryu, Kubojutsu, Kendo, Hojutsu і інш.), прэзыдэнт International Karate Association, аўтар кнігі «Karate: The Mental Edge»[1].
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 12 лістапада 1962 году ў [[Лос-Анджэлесе. Пачаў вывучаць каратэ ва ўзросьце 12 гадоў. З 1981 яго настаўнікам зьяўляецца Сокэ Кубота Такаюкі. Кёсі Куратомі працуе інструктарам додзё Сокэ больш за 25 гадоў.
Ступені
рэдагавацьКёсі Куратомі дасягнуў 7 дана ў стылі каратэ Gosoku Ryu і атрымаў тытул Kyoshi, што дазваляе яму быць пераемнікам Сокэ Кубота Такаюкі і адказным за працяг разьвіцьця, за навучаньне тэхніцы Сокэ, а таксама філязофіі International Karate Association у глябальным маштабе. Ён таксама мае вышэйшыя разрады — чорныя паясы ў Kobudo (зброя), Hojutsu (агнястрэльная зброя) і Kubota Jujitsu.
Кёсі Куратомі быў адным зь першых студэнтаў Сокэ, якія дасягнулі чорнага поясу ў разьдзелах са зброяй.
Дасягненьні
рэдагавацьКёсі Куратомі зьяўляецца International Grand Champion у кумітэ (супэрцяжкая вага) і ката (са зброяй) у Millennium International Karate Association World Cup Karate Championship, які адбыўся 8—9 ліпеня 2000 году ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, ЗША.
Шматразовы чэмпіён сьвету па каратэ Кёсі Куратомі заваяваў мноства тытулаў на працягу апошніх дзесяцігодзьдзяў і працягвае практыкаваць баявыя мастацтвы і навучаць у International Karate Association у штаб-кватэры (Лос-Анджэлес).
Дзейнасьць
рэдагавацьКёсі Куратомі падарожнічае па ўсім сьвеце, навучае каратэ на сэмінарах, судзіць на турнірах. Ён таксама заядлы ўдзельнік маратонаў і за апошнія гады прыняў удзел у некалькіх маратонах. Па прафэсіі Кёсі Куратомі спэцыяліст па сыстэмным аналізе і працуе ў California based hospital. Ён пражывае ў Лос-Анджэлесе.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Rod Kuratomi Karate: The Mental Edge. — 2008.