Black Belt — амэрыканскі часопіс пра баявыя мастацтвы і адзінаборствы, заснаваны ў 1961 годзе Уэхара Мітосі. На працягу першых гадоў публікацыі Уэхара быў практычным уладальнікам і выдаўцом. «Black Belt» — адно з самых старых выданьняў, якія маюць справу з самааховай і баявымі мастацтвамі ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Часопіс піша практычна аб усіх баявых мастацтвах і стылях якія маюць нацыянальнае або міжнароднае распаўсюджваньне, уключаючы дзюдо, таэквандо, хапкідо, каратэ, кунгфу, дзюдзюцу, айкідо, джыткундо, панкраціон і іншыя дысцыпліны. Асноўная тэматыка - байцоўскія тэхнікі і пэрсаналіі баявых мастацтваў, па-за залежнасьці ад узросту. Часопіс робіць упор на сыстэмы самааховы, уключаючы тэхніку ваенных і паліцэйскіх. Мала ўвагі зьвяртаецца на алімпійскія спаборніцтвы па дзюдо, таэквандо, барацьбе і боксе, але ў той жа час надаецца асаблівая ўвага камэрцыйна прарэклямаваным зьмяшаным баявым мастацтвам і іх асноўным байцам.

Black Belt
Тэматыка баявыя мастацтвы і адзінаборствы
Пэрыядычнасьць штомесяц
Краіна ЗША
Заснавальнік Уэхара Мітосі
Выдавец Active Interest Media
Дата заснаваньня 1961
Мова ангельская
ISSN 0277-3066
Афіцыйны сайт Black Belt

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць