Дзюкэндо (铳 剣 道) — японскае мастацтва штыкавога бою.

Дзюкэндо сiaй

Распрацавана пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны для таго, каб дазволіць жадаючым навучыцца ваеннаму штыкавому бою і працягваць трэніроўкі ўжо ў выглядзе звычайнага спорту. Новы від спорту быў заснаваны ў Toyama Military Academy (Rikugun Toyama Gakko). Нацыянальная Асацыяцыя Дзюкэндо сфармавалася ў 1955 годзе.

Сучаснае дзюкэндо выкарыстоўвае «мокудзё» (mokujyo), драўляную копію вінтоўкі з прымацаваным затупленым штыком на канцы.

Як і многія іншыя сучасныя японскія баявыя віды спорту, дзюкэндо ўключае ў сябе шмат асаблівых ката для заняткаў у адзіночку. Таксама праводзяцца спартыўныя паядынкі і агульнаяпонскія спаборніцтвы па іх. Удзельнікі спаборніцтваў выкарыстоўваюць трохі зьмененую абарону кэндо.

У адрозьненьне ад большасьці іншых баявых японскіх відаў спорту, дзюкэндо вельмі рэдкі, але ўсё ж вядомы від спорту ў японскіх сярэдніх школах. У сьвядомасьці многіх японцаў ён усё яшчэ не разглядаецца як сапраўдны спорт. У адрозненьне ад кэндо або кюдо, многія ўдзельнікі Другой сусьветнай вайны маюць рэальны вопыт выкарыстаньня гэтых тэхнік у баі, што стварае нэгатыўны вобраз для многіх японцаў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць