Gosoku Ryu (刚速流; «» — «жорсткасьць», «soku» — «хуткасьць», «Ryu» — «кірунак, стыль») — стыль каратэ, заснаваны Сокэ Кубота Такаюкі. Жорсткі і хуткі стыль, які спалучае ў сабе як тэхніку хуткага і дынамічнага стылю Shotokan, так і магутнага стылю Goju Ryu.

«Я навучаю стылю Gosoku Ryu. Ён не выглядае занадта эфэктна, але ён вельмі эфэктыўны. Я вучу, як выкарыстоўваць сілу, калі неабходна адказаць сілай, як выкарыстаць хуткасьць, калі трэба адказаць хуткасьцю, я нават вучу, як выкарыстоўваць ўцёкі, калі ўцёкі зьяўляюцца адзіным выхадам. Няма такой тэхнікі, якая здольная эфэктыўна працаваць у любой сытуацыі. Кожная сытуацыя ўнікальная, мае занадта шмат зьменных. Вам патрэбна разнастайная тэхніка, таму што людзі розныя, і вы павінны мець інструмэнты, каб мець справу з рознымі праціўнікамі. Вам неабходна валодаць усімі неабходнымі псіхічнымі элемэнтамі, а таксама розумам, які іх эфэктыўна скамбінуе. Паколькі я вывучаў розныя стылі, я разумею іх моцныя і слабыя бакі. Напрыклад, некаторыя стылі каратэ вельмі добрыя наступальнымі манеўрамі, але ў іх недастатковы набор ахоўных дзеяньняў. Вось чаму настолькі важныя спарынгі супраць прадстаўнікоў многіх і розных стыляў. У Gosoku Ryu я аб’яднаў шмат розных мэтадаў.» Сокэ Кубота Такаюкі

Глядзіце таксама рэдагаваць