Хацяж
Хаця́ж[1] — вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Хацяж ўваходзіць у склад Ганчароўскага сельсавету. Вёска месьціцца на правым беразе ракі Шчары.
Хацяж | |
трансьліт. Chaciaž | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Ляхавіцкі |
Сельсавет: | Ганчароўскі |
Насельніцтва: | 15 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1633 |
Паштовы індэкс: | 225393 |
СААТА: | 1250807077 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′24″ пн. ш. 26°13′10″ у. д. / 52.85667° пн. ш. 26.21944° у. д.Каардынаты: 52°51′24″ пн. ш. 26°13′10″ у. д. / 52.85667° пн. ш. 26.21944° у. д. |
± Хацяж |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1789 г. Хацяж — уласнасьць каталіцкай царквы ў Навагрудзкім ваяводзтве. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расейскай імпэрыі, у Нясьвіскім, з 1796 году ў Слуцкім паветах Менскай губэрні.
У 1844 годзе засьценак маёнтку Савейкі, 4 двары, 26 жыхароў, уладаньне Валерыі Рдултоўскай. У 1897 годзе на месцы сучаснай вёскі на тэрыторыі Мядзьведзіцкай воласьці знаходзіліся вёска, 15 двароў, 128 жыхароў, і хутары: Хацяж (2 будынкі, 8 жыхароў) і Хацяжка (4 жыхары), уладаньні памешчыка Навіцкага. У 1909 г. існавалі маёнтак Хацяжка, 10 жыхароў, і вёска Хацяж, 20 двароў, 162 жыхары.
З 1915 па 1918 год вёска знаходзілася на лініі фронту Першай сусьветнай вайны — падзел праходзіў па рацэ Шчара.
З 1921 году у складзе Польшчы, фальварак і вёска ў Мядзьведзіцкай гміне Баранавіцкага павету Навагрудзкага ваяводзтва, 27 двароў, 172 жыхары.
З канца 1939 году у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласьці. З 12.10.1940 г. у Цыганскім с/с. У 1940 г. вёска Хацяж, 33 двары, 180 жыхароў, і былы маёнтак Хацяжанка, 38 жыхароў.
Падчас нямецкай акупацыі ў верасьні 1943 году было спалена 29 двароў.
З 8.1.1954 г. у Берасьцейскай вобласьці, з 1959 году ў Куршынавіцкім с/с. У 1951 годзе створаны калгас імя Я. Коласа. У 1959 годзе у вёсцы 191 жыхар, у 1970 г. — 201 жыхар.
У 2002 г. — 24 двары, 33 жыхары, у складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства «Куршынавічы».
20 сьнежня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Куршынавіцкага ў склад Ганчароўскага сельсавету[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 15 чалавек
- 1999 год — 50 чалавек
Асобы
рэдагаваць- Васіль Ракашэвіч (1923—1984) — удзельнік антысавецкага падпольля
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 208
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330(недаступная спасылка) (рас.)