Васі́ль Васі́левіч Ракашэ́віч (20 траўня 1923, Хацяж, Ляхавіцкі раён — 28 студзеня 1984, Хацяж, Ляхавіцкі раён) — удзельнік антысавецкага падпольля.

Магіла Васіля Ракашэвіча, могілкі ля вёскі Хацяж

Працаваў рознарабочым у саўгасе «Ганчароўскі», пражываў у в.Смалянікі Ляхавіцкага раёну. Сябра КПСС.

Арыштаваны 20 лютага 1964 (паводле сьведчаньняў аднавяскоўцаў, быў затрыманы з рацыяй на могілках каля вёскі Мядзьведзічы).

Паводле сьледчай справы: «У 1960 уступіў у створаную Грыгор’евым Беларускую рэвалюцыйную партыю, чытаў яе статут і падпісаў прысягу. Спрабаваў абрабаваць сельскую краму дзеля здабыцьця грошай для партыі. Незаконна захоўваў вінтоўку».

Асуджаны Берасьцейскім абласным судом 10 красавіка 1964 па арт.67 ч.1 УК БССР, 69, 15-87 ч.2, 213 ч.1 УК БССР за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» на 4 гады лягероў і 2 гады высылкі.

Адбываў тэрмін у Дубраўлаге. Пастановаю пленума вышэйшага суда БССР 23 ліпеня 1964 тэрмін зьменшаны да 2 гадоў, высылка выключана.

Пасьля вяртаньня зь лягераў жыў у вёсцы Хацяж Ляхавіцкага раёну.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць