Хасэ Кальехон
Хасэ Марыя Кальехон Буэна (па-гішпанску: José María Callejón Bueno; нарадзіўся 11 лютага 1987 году, Матрыль, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Фіярэнтыны». Ягоны брат-блізьнюк, Хуанмі, таксама зьяўляецца футбалістам, і абодва гульцы былі выпускнікамі акадэміі мадрыдзкага клюбу.
Хасэ Кальехон | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 лютага 1987[1][2][3] (35 гадоў) | |
Рост | 178 см[4] | |
Вага | 73 кг[4] | |
Пазыцыя | ўінгер | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фіярэнтына | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2007—2008 2008—2011 2011—2013 2013—2020 2020— |
Рэал Мадрыд 3 Рэал Мадрыд Кастыльля Эспанёл Рэал Мадрыд Напалі Фіярэнтына |
4 (0) 36 (21) 96 (10) 55 (8) 255 (64) 50 (1) |
Зборныя | ||
2014— | Гішпанія | 5 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
Раньнія гадыРэдагаваць
У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе выступамі за каманду клюбу «Рэал-2 Мадрыд», у якой правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел у 40 матчах чэмпіянату.
«Эспанёл»Рэдагаваць
Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу клюбу «Эспанёл», у склад якога далучыўся ў 2008 годзе. Згуляў за барсэлёнскі клюб наступныя тры сэзоны. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Эспанёлу», быў гульцом асноўнага складу каманды.
«Рэал»Рэдагаваць
У склад клюбу «Рэал» Мадрыд далучыўся ў 2011 годзе.
«Напалі»Рэдагаваць
9 ліпеня 2013 году італьянскі клюб «Напалі» абвесьціў аб дасягненьні пагадненьня з мадрыдцамі аб перадачы Кальехона за 10 млн эўра[5].
ДасягненьніРэдагаваць
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2012
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2012
«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2014, 2020
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2014
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б José Callejón // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б José María Callejón Bueno // Enciclopèdia de l'esport català (кат.) — Grup Enciclopèdia Catalana, 2012.
- ^ а б Jose María Callejón Bueno // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ а б в г http://www.sscnapoli.it/Squadra/Jose-Maria-Callejon
- ^ Real Madrid attacker Callejon set to join Napoli. Goal.com.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Профіль на афіцыйным сайце «Рэал» Мадрыд
- Профіль на сайце BDFutbol
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk