Фіна-саамскія мовы
Фі́на-саа́мскія мовы — гіпотэза, што прадстаўляе зь сябе магчымасьць выяўленьня падгрупы ўнутры фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і. Паводле гэтае гіпотэзы прыбалтыйска-фінскія мовы ды саамскія мовы злучаюцца ў фіна-саамскую падгрупу фіна-вугорскае галіны ўральскіх моваў. Гіпатэтычная група ўлучае ў сябе дваццаць дзьве мовы.
фіна-саамская моўная група | |
Народнасьць | саамы і прыбалтыйска-фінскія народы (уваходзяць у фіна-вугорскія народы) |
---|---|
Арэал | поўнач Фэнаскандыі, Балтыя |
Лінгвістычная клясыфікацыя | уральскія мовы
|
Склад |
саамскія мовы,
прыбалтыйска-фінскія мовы
|
Гіпотэза моўнае падгрупы фіна-саамскіх моваў ня ўсімі прызнаецца рэальна існай[1].
Прапанаваная гіпотэза ўлучае «паўночна-заходнюю» групу фіна-вугорскае моўнае галіны, ахопліваючы ня толькі прыбалтыйска-фінскія ды саамскія мовы, але й мёртвыя мовы поўначы эўрапейскае часткі Расеі, якія прасочваюцца перадусім у якасьці субстрату, асабліва ў тапаніміцы[2][3].
Аргумэнты
рэдагавацьПры працэсе аднаўленьня гіпатэтычнае фіна-саамскае протамовы (прамовы; таксама вядомая як раньняя прота-фінская), паўстае бачнай меркаваная фаналягічная ідэнтычнасьць зь іншымі этапамі разьвіцьця фіна-вугорскіх моваў, такімі як прота-фіна-волская, прота-фіна-вугорская і нават прота-ўральская мовы[4].
Існуе шэраг прыкметных рысаў, уласьцівых для ўсіх фіна-саамскіх моваў, аднак ніводная зь іх ня сьведчыць на карысьць бясспрэчнага адзінства гэтае моўнае групы.
Першай зь іх зьяўляецца наяўнасьць градацыі зычных, што знаходзіцца ва ўсіх мовах групы (апроч памежных моваў групы, прыкладам ліўскай, вэпскай, паўднёвасаамскае мовы). Дадзеная градацыя таксама адсочваецца ў мовах з далёкім сваяцтвам — напрыклад, нганасанскай (самадыйская моўная група). Зьяўляецца спрэчным пытаньне таго, ці ёсьць гэтая зьява самастойнай рысай у фіна-саамскіх і нганасанскай мовах, альбо незалежнай для прыбалтыйска-фінскіх, саамскіх ды нганасанскае моваў. Між тым, нават у выпадку, калі градацыя зычных для прыбалтыйска-фінскіх ды саамскіх моваў зьяўляецца зьвязанай зьявай, застаецца спрэчным, ці ёсьць гэта агульнай спадчынай, ці позьнім кантактным узьдзеяньнем[5].
Кантрастыўная прысутнасьць закругленых галосных пасьля першага складу (нетыповае для ўральскіх моваў увогуле) таксама адшукваецца ў прыбалтыйска-фінскіх і саамскіх (і зноў у самадыйскіх) мовах. Гэты факт таксама прадстаўляўся як пазьнейшы кантактны ўплыў (грунтуючыся на параўнаньні, напрыклад, прыбалтыйска-фінскага *enoj і саамскага *eanoj (дзядзька па маці), дзе выключна прыбалтыйска-фінскі пераход *aj > *oj быў, меркавана, запазычаны саамскімі мовамі). Існуе таксама значнае разыходжаньне між мовамі (як паміж дзьвюма сем'ямі, так і між імі самымі), у якіх пэўныя словы таксама зьмяшчаюць закругленыя галосныя[6].
Страта першапачатковага *w перад кароткімі закругленымі галоснымі таксама была прапанаваная як агульная рыса, але з контарпрыкладамі, напрыклад, эстонскім võtta- (з наяўнасьцю *w), што захавана як чарговы рэфлекс /ʋ/ у сувязі з разьвіцьцём *o у /ɤ/ і што сьведчыць аб расколе паміж прыбалтыйска-фінскімі ды саамскімі мовамі, а таксама й паўночнымі ды паўднёвымі прыбалтыйска-фінскімі мовамі (напрыклад, фінскае otta-)[7].
Марфалягічныя асаблівасьці, агульныя для прыбалтыйска-фінскіх ды саамскіх моваў, таксама разглядаліся як альбо агульная ўральская спадчына, альбо самастойная інавацыя[8].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Гіпатэтычна
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Salminen, Tapani 2002: Problems in the taxonomy of the Uralic languages in the light of modern comparative studies. http://www.helsinki.fi/~tasalmin/kuzn.html
- ^ Helimski, Eugene The «Northwestern» group of Finno-Ugric languages and its heritage in the place names and substratum vocabulary of the Russian North. — 2006.
- ^ Nuorluoto, Juhani The Slavicization of the Russian North (Slavica Helsingiensia 27). — Хельсынкі: Department of Slavonic and Baltic Languages and Literatures, 2006. — С. 109–127. — ISBN 978-952-10-2852-6
- ^ Itkonen, Terho Reflections on pre-Uralic and the "Saami-Finnic protolanguage. Finnisch-ugrische Forschungen 54. — 1997. — ISBN ISSN 0355-1253
- ^ Там жа (Itkonen, Terho Reflections on pre-Uralic and the "Saami-Finnic protolanguage. Finnisch-ugrische Forschungen 54.).
- ^ Там жа (Itkonen, Terho Reflections on pre-Uralic and the "Saami-Finnic protolanguage. Finnisch-ugrische Forschungen 54.).
- ^ Там жа (Itkonen, Terho Reflections on pre-Uralic and the "Saami-Finnic protolanguage. Finnisch-ugrische Forschungen 54.).
- ^ Там жа (Itkonen, Terho Reflections on pre-Uralic and the "Saami-Finnic protolanguage. Finnisch-ugrische Forschungen 54.).