Філіп Качмарак
Філіп Анджэй Качмарак (па-польску: Filip Andrzej Kaczmarek); нарадзіўся 22 лістапада 1966 году ў Познані) — польскі палітык, з 2004 дэпутат Эўрапейскага парлямэнту, доктар гуманітарных навук (паліталёгія, Унівэрсытэт Адама Міцкевіча), кандыдат гістарычных навук (гістарычны факультэт, Унівэрсытэт Адама Міцкевіча).
Філіп Анджэй Качмарак | |
па-польску: Filip Kaczmarek | |
Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 лістапада 1966 (57 гадоў) Познань, Польшча |
Партыя: | Грамадзянская Плятформа, Эўрапейская народная партыя |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Палітыка — мясцовае самакіраваньне
рэдагавацьУ пачатку 90-х быў старшынём Незалежнай Асацыяцыі Студэнтаў у Польшчы. У 1994 годзе стаў сузаснавальнікам аб’яднаньня «Маладыя дэмакраты». Будучы дэпутатам Сэйму Рэспублікі Польшча першага скліканьня (1991—1993), зьяўляўся сябрам парлямэнцкай камісіі па пытаньнях Эўрапейскага Пагадненьня. У 2001 годзе быў адным з заснавальнікаў познанскай Грамадзянскай плятформы. Адзін з заснавальнікаў клюбу дарадцаў Грамадзянскай плятформы ў гарадзкой радзе Познані й познанскай структуры Грамадзянскай плятформы. У 1998—2002 гадох ён быў сябрам Рады Познані і займаў пасаду намесьніка прэзыдэнта Познані. У 2003 годзе арганізаваў з нуля Бюро эўрапейскіх фондаў у Познані і стаў яго першым дырэктарам. З 2010 ён зьяўляецца кіраўніком Грамадзянскай плятформы гораду Познань.
Эўропа
рэдагавацьПраблемамі эўрапейскай інтэграцыі займаецца на працягу многіх гадоў. Будучы дэпутатам у 1992 годзе, прапанаваў падчас парлямэнцкіх дэбатаў, каб Польшча падала заяўку на поўнае сяброўства ў Эўрапейскай супольнасьці. У 1993 годзе ён стаў сузаснавальнікам асацыяцыі, якая пераўтварылася ў «Цэнтар эўрапейскай навукі і адукацыі» ў Познані. У 1996 годзе суініцыяваў стварэньне Міжнароднага дома моладзевых сустрэч у Мікушэве. Да лютага 2007 году ён быў прэзыдэнтам «Асацыяцыі незалежных ініцыятываў» у Мікушэве. Асацыяцыя арганізавала, у прыватнасьці, Сустрэчу моладзі Эўропы (Познань 2003). У 1996 годзе ён быў ляўрэатам Нямецкага фонду Маршала ў Злучаных Штатах Амэрыкі.
Эўрапейскі парлямэнт
рэдагавацьЗ 2004 году ён быў дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту, дзе, як і ўсе сябры Грамадзянскай плятформы, належыць Эўрапейскай народнай партыі. У цяперашні час каардынатар групы Эўрапейскай народнай партыі ў Камітэце па разьвіцьці, што дае дапамогу краінам, якія разьвіваюцца, і садзейнічае пераходу да дэмакратыі ў гэтых краінах. Таксама зьяўляецца сябрам Камітэту па сельскай гаспадарцы і разьвіцьці сельскіх раёнаў.
У 2009 годзе яго праца ў Камітэце па разьвіцьці была ацэненая, і ён атрымаў прэмію — лепшы дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ў катэгорыі палітыкі разьвіцьця.
Зьяўляецца сябрам дэлегацыі па сувязях з Панафрыканскім парлямэнтам, дэлегацыі Сумеснай парлямэнцкай асамблеі «Краіны Афрыкі, Карыбскага басэйну і Ціхаакіянскага рэгіёну — Эўрапейскі Зьвяз», а таксама намесьнікам сябра дэлегацыі па сувязях з Ізраілем.
Зьяўляецца сябрам пяці інтэргрупаў:
- Інтэргрупа Тыбэт
- Інтэргрупа па праблемах старэньня
- Інтэргрупа Спорт
- Інтэргрупа Urban
- Інтэргрупа SME
Належыць да васьмі парлямэнцкіх групаў:
- Група ЭП па праблемах Бірмы
- Асацыяцыя Эўрапейскіх парлямэнтарыяў з Афрыкай — AWEPA
- Група ЭП па сяброўству з Тайванем
- Інтэргрупа ЭП «Зьвяз рэгбі»
- Клюб піва ЭП
- Працоўная група — Эўрапейская ўпаўнаважаных па эпілепсіі
- Працоўная група па пытаньнях цыганаў
- Група сяброўства Эўрапейскі зьвяз — Нэпал
У межах Эўрапейскай Народнай Партыі дзейнічае як:
- Сябра палітычнага бюро ЭНП
- Сябра групы бюро (Office)
- Каардынатар Камітэта па разьвіцьці
- Каардынатар сувязі Краіны Афрыкі, Карыбскага басэйну і Ціхаакіянскага рэгіёну (Краіны АКЦ) і ЭЗ
- Сябра SME Circle (займаецца рашэньнем пытаньняў малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Група зьяўляецца адзінай палітычнай групай у Эўрапарлямэнце, якая цалкам прызнае ролю малых і сярэдніх прадпрыемстваў у якасьці суб’ектаў, якія ствараюць працоўныя месцы ў Эўропе).
- Сябра Эўрапейскай народнай партыі па пытаньнях міжкультурнага дыялёгу і па справах рэлігіі.
Прыватнае жыцьцё
рэдагавацьЯго жонка — Бэатрыс Махоўска-Качмарак, журналістка. Сын — Ігнат, зьяўляецца навучэнцам гімназіі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце Эўрапейскага парлямэнта(недаступная спасылка) (пол.)
- Сайт аб дэпутатах Сэйма першага скліканьня (пол.)
- Філіп Качмарак — афіцыйны сайт (пол.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |