Грамадзянская плятформа
Грамадзя́нская плятфо́рма (па-польску: Platforma Obywatelska) — польская лібэральна-кансэрватыўная палітычная партыя, заснаваная 24 студзеня 2001 году ў Гданьску трыма палітыкамі: Анджэем Аляхоўскім, Мацеем Плажынскім і Дональдам Тускам (Аляхоўскі і Плажынскі пазьней выйшлі з партыі). Партыя ўтварылася шляхам інтэграцыю аскепкаў фракцыяў Выбарчая акцыя Салідарнасьць і Уніі свабоды. Адразу ж плятформа заняла другое месца ў парлямэнцкіх выбарах 2001 году. Да 2007 году партыя знаходзілася ў парлямэнцкай апазыцыі але пасьля абагнала партыю Права і справядлівасьць, здабыўшы 209 месцаў. У гэты час лідэр партыі Дональд Туск працаваў прэм’ер-міністрам. Пасьля катастрофы пад Смаленскам у 2010 годзе, калі самалёт з прэзыдэнтам Польшчы Леха Качынскага трапіў у авіякатастрофу прадстаўнік партыі Браніслаў Камароўскі спачатку выконваў абавязкі прэзыдэнта і быў абраны прэзыдэнтам у тым жа годзе. Туск працягваў выконваць абавязкі прэм’ер-міністра і лідэра Грамадзянскай плятформы, пакуль не падаў у адстаўку ў 2014 годзе, каб заняць пасаду старшыні Эўрапейскай рады. Пасьля сыходу палітыка партыя ня здолела захаваць большасьць на парлямэнцкіх выбарах 2015 і 2019 гадоў.
Грамадзянская плятформа | |
польск. Platforma Obywatelska | |
Лідэр партыі | Борыс Будка |
---|---|
Заснавальнік | Андрэй Аляхоўскі, Мацей Плажынскі, Дональд Туск |
Дата заснаваньня | 24 студзеня 2001 (23 гады таму) |
Штаб-кватэра | Варшава, вул. Сельская(pl), д. 12а |
Саюзьнікі і блёкі | Польскае народнае прыхільніцтва(pl) |
Ідэалёгія | лібэральны кансэрватызм[d] і хрысьціянская дэмакратыя[d] |
Інтэрнацыянал | Эўрапейская народная партыя |
Моладзевая арганізацыя | Маладыя дэмакраты |
Колькасьць | 17 000 |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Эўрапарлямэнт |
14 / 52 |
· Сойм |
106 / 460 |
· Сэнат |
38 / 100 |
Афіцыйны сайт | platforma.org (пол.) |
Выбары
рэдагаваць- Парлямэнцкія:
- 2001 — 12,68 %, 65 дэпутатаў Сойма і 2 сэнатары
- 2005 — 24,14 %, 133 і 34
- 2007, 21 кастрычніка — 41,51 %, 209 і 60
- 2011, 11 кастрычніка — 39,18 %[1], 206 месцаў у Сойме і 63 у Сэнаце
- 2015, 25 кастрычніка — 24,09%, 138 месцаў у Сойме і 34 у Сэнаце
- 2019 — 27,4%, 119 месцаў у Сойме і 43 у Сэнаце
- Прэзыдэнцкія:
- 2005 — Дональд Туск прайграў у другім туры (45,96 %)
- 2010 — Браніслаў Камароўскі перамог у другім туры (53,01 %)
- 2015 — Браніслаў Камароўскі прайграў у другім туры (48,45 %)
- 2020 — Рафал Тшаскоўскі прайграў у другім туры (48,90 %)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ЦВК Польшчы пацьвердзіла перамогу партыі прэм'ер-міністра // Зьвязда : газэта. — 12 кастрычніка 2011. — № 195 (27058). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (пол.)
- Маладыя Дэмакраты (пол.)
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |