Фрэнсіс Шэфэр
Фрэнсіс Аўгуст Шэфэр (па-ангельску: Francis August Schaeffer; 30 студзеня 1912, Нямецкае паселішча, Філадэлфія, Пэнсыльванія, ЗША — 15 траўня 1984, Рачэстэр, Мінэсота, ЗША[2]) — амэрыканскі хрысьціянскі эвангельскі багаслоў, філёзаф, прэсьбітэрыянскі пастар. Найбольш знакаміты сваімі творамі і заснаваньнем у Швайцарыі грамады «Лябры». Насуперак багаслоўскаму мадэрнізму Шэфэр прапагандаваў больш гістарычную пратэстанцкую веру і перадумоўлены(en) падыход да хрысьціянскай апалягетыкі, здольны, на ягоную думку, адказаць на пытаньні нашага часу.
Фрэнсіс Шэфэр | |
Francis A Schaeffer | |
Імя пры нараджэньні | Фрэнсіс Аўгуст Шэфэр |
---|---|
Род дзейнасьці | хрысьціянскі філёзаф, пастар царквы |
Дата нараджэньня | 30 студзеня 1912 |
Месца нараджэньня | Джэмантаўн, Філадэлфія, Пэнсыльванія, ЗША |
Дата сьмерці | 15 траўня 1984 |
Месца сьмерці | Рачэстэр, Мінэсота, ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | тэоляг, філёзаф, пісьменьнік, пастар |
Навуковая сфэра | Protestant theology[d][1], філязофія[1] і pastoral care[d][1] |
Жонка | Эдыт Сэвіль |
Дзеці |
|
Подпіс | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьФрэнсіс Аўгуст нарадзіўся ў сям’і Фрэнца А. Шэфэра III і Бэсі Ўільямсан у заснаваным нямецкімі квакерамі прадмесьці Філадэлфіі[3]. У 1935 скончыў Гэмпдэн-Сыднэйскі коледж і ажаніўся з Эдыт Сэвіль, дачкой місіянэраў Кітайскай унутранай місіі.
Пасьля Шэфэр навучаўся ў Ўэстмінстэрскай багаслоўскай сэмінарыі, а ў 1937 перавёўся ў Багаслоўскую сэмінарыю веры (скончыў у 1938). Служыў пастарам у Пэнсыльваніі і Сэнт-Люісе.
У 1948 сям’я Шэфэраў пераехала ў Швайцарыю, дзе ў 1955 заснавала грамаду пад назваю ЛяБры (франц. Прытулак)[2][4]. Гэтае служэньне прыцягнула тысячы маладзёнаў, і неўзабаве Лябры распаўсюдзілася на Швэцыю, Францыю, Нідэрлянды, Вялікабрытанію і Злучаныя Штаты.
Дзейнасьць
рэдагавацьМіжнароднае братэрства Лябры дзейнічае і пасьля ягонае сьмерці; акрамя таго, адна з дачок і зяць працягваюць у Швайцарыі ягонае служэньне. Сын Фрэнсіса Фрэнк Шэфэр сьпярша падтрымліваў ідэі й праграму бацькі, аднак пасьля адрынуў большасьць ягоных поглядаў і прыняў праваслаўе[7]
У 1981 была апублікаваная кніга Фрэнсіса Шэфэра «Хрысьціянскі маніфэст» (анг. A Christian Manifesto), якая ўжо сваёю назвай была супрацьпастаўленая «Камуністычнаму маніфэсту» 1848 року і «Гуманістычнаму маніфэсту» 1933 і 1973. Паводле вызначэньня аўтара, заняпад заходняй цывілізацыі выкліканы залішнім плюралізмам у грамадзтве і ў выніку адыходам «ад сьветапогляду, які ў людзкой памяці хоць неяк асацыяваўся з хрысьціянскім, у бок нечага абсалютна іншага».
У казані, якая таксама мела назву «Хрысьціянскі маніфэст», Шэфэр характарызуе сэкулярны гуманізм як сьветапогляд, дзе «чалавек — мера ўсіх рэчаў», а ў кнізе піша, што крытыкі правых хрысьціянаў памыляюцца, блытаючы «чалавечную рэлігію» з чалавекалюбствам, гуманнасьцю ці любоўю да людзей. Таксама ў сваёй кнізе ён асуджаў аборты.
Творы
рэдагавацьФрэнсіс А. Шэфэр напісаў 22 кнігі, якія датычацца розных духоўных пытаньняў. Умоўна ягоную творчасьць можна падзяліць на 5 разьдзелаў, як гэта зроблена ў ягоных Поўных творах (ISBN 0-89107-347-7):
- Хрысьціянскі погляд на філязофію і культуру: першыя тры кнігі гэтага блёку вядомыя як Шэфэрава трылёгія, якая выкладае апалягетычныя, філязофскія, эпістэмалягічныя і тэалягічныя асновы ўсёй ягонай працы.
- Бог, Які тут: пра існаваньне і наяўнасьць Бога, і як сучасны чалавек сьпярша аддаліўся, а пасьля канчаткова зьняверыўся ў біблійным Богу.
- Уцёкі ад развагаў: як адмаўленьне біблійнага Бога даводзіць чалавека да страты сувязі з рэальнасьцю і развагамі.
- Ён там, і Ён не маўчыць: як Бог прамаўляе да чалавека празь Біблію па трох філязофскіх фундамэнтальных галінах — мэтафізыцы, маралі і эпістэмалёгіі.
- Назад да свабоды і годнасьці: адказ на Паміж свабодай і годнасьцю Скінэра, паколькі свабода і годнасьць чалавека дадзеныя яму Богам і таму ня могуць быць адкінутыя бяз жудасных наступстваў.
- Хрысьціянскі погляд на Біблію як ісьціну
- Зьяўленьне жыцьця ў прасторы і часе: даказвае, што гістарычны (у адрозьненьне ад літаральнага або фігуральнага) погляд на зьяўленьне жыцьця як гістарычная праўда фундамэнтальны для хрысьціянскай веры.
- Апошняга канфлікту няма
- Ісус Навін і хада біблійнай гісторыі
- Пачаткі вывучэньня Бібліі: біблійныя ўрокі па асновах веры.
- Мастацтва і Біблія
- Хрысьціянскі погляд на духоўнасьць
- Маленькіх людзей няма: сьцьвярджае, што хрысьціяне не павінны адчайвацца за дасягненьні ва ўласным жыцьці, якімі б дробнымі яны ні здаваліся.
- Сапраўдная духоўнасьць: духоўны грунт Шэфэравай працы, дапаўненьне ягоных багаслоўскіх і філязофскіх поглядаў з большасьці іншых кніг.
- Новая супэрдухоўнасьць: сьцьвярджае, што інтэлектуальная дэградацыя студэнтаў і контракультура канца 1960-х — пачатку 1970-х можа быць адсочаная з канфармізму іхніх бацькоў, проста зь яшчэ ніжэйшымі маральнымі каштоўнасьцямі, і прадказвае апаганьваньне царквы. Прапануе аналіз постмадэрнізму.
- Два зьместы, дзьве рэальнасьці.
- Хрысьціянскі погляд на Царкву
- Царква напрыканцы XX стагодзьдзя
- Царква перад назіраючым сьветам
- Азнака хрысьціяніна: аналізуе балянс паміж сьвятасьцю Бога і любоўю Бога ў духоўным жыцьці адданых Бібліі хрысьціянаў.
- Сьмерць у месьце
- Вялікая эвангельская катастрофа
- Хрысьціянскі погляд на Захад
- Забруджваньне і сьмерць чалавека. Хрысьціянскі адказ на пытаньні, датычныя экалёгіі.
- Як нам цяпер жыць? Уздым і заняпад заходняй думкі і культуры.
- Што здарылася з чалавецтвам? Хрысьціянскі адказ на аборты, эўтаназію і дзетазабойства.
- Хрысьціянскі маніфэст: Хрысьціянскія прынцыпы для сьвецкай палітыкі.
Акрамя гэтых кніг, выдадзеных у Поўных творах, яшчэ дзьве працы Шэфэра выйшлі пасьля ягонае сьмерці:
- Dennis, Lane T. (ed) Letters of Francis A. Schaeffer, Crossway Books, Westchester, 1985.
- Schaeffer, Francis A. The Finished Work of Christ: The Truth of Romans 1-8, Crossway Books, Wheaton, 1998.
Фільмы
рэдагаваць- Як нам цяпер жыць? Уздым і заняпад заходняй думкі і культуры (1976)
- Што здарылася з чалавецтвам? (1979)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Biographical Sketch, in Francis August Schaeffer Papers section, at PCA Historical Center. Retrieved 2006-08-26.
- ^ Barry Hankins. Francis Schaeffer and the Shaping of Evangelical America. — Eerdmans, 2008.
- ^ Michael S. Hamilton, "The Dissatisfaction of Francis Schaeffer, " Christianity Today, 3 March 1997, Vol. 41, No. 3, Page 22. Reprinted at A Tribute to Mark Heard.. Retrieved 2006-08-25.
- ^ Duriez, Colin; Francis Schaeffer: An Authentic Life (Crossway Books, 2008), p. 210
- ^ Saxon, Wolfgang, «Rev. Francis A. Schaeffer, 72; Founder Of Spiritual Centers», New York Times, May 17, 1984.
- ^ Ethics daily (анг.)
Літаратура
рэдагаваць- Burson, Scott R. and Jerry L. Walls. C.S. Lewis and Francis Schaeffer: Lessons for a New Century from the Most Influential Apologists of Our Time. Leicester: InterVarsity Press, 1998.
- Dennis, Lane T. (ed) Francis A. Schaeffer: Portraits of the Man and His Work, Crossway, Westchester, 1986.
- Duriez, Colin, Francis Schaeffer: An Authentic Life, Crossway, Wheaton, 2008.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- L’Abri Fellowship International
- The Francis A. Schaeffer Foundation
- Continuing work of Francis A. Schaeffer
- Continuing the Legacy and Influence of Francis Schaeffer with New Research and Findings
- The L’Abri Network, Free Online Biographies on Francis and Edith Schaeffer