Маніфэст камуністычнай партыі

(Перанакіравана з «Камуністычны маніфэст»)

«Маніфэст камуністычнай партыі» (па-нямецку: Das Manifest der Kommunistischen Partei) — праца Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса, у якой яны дэкляруюць і абгрунтоўваюць мэты, задачы і мэтады барацьбы камуністычных арганізацыяў і партыяў. Аўтары абвяшчаюць непазбежнасьць гібелі капіталізму ад рук пралетарыяту. Маніфэст пачынаецца словамі: «Прывід блукае па Эўропе — прывід камунізму», а сканчаецца знакамітым гістарычным лёзунгам: «Пралетарыи ўсіх краінаў, яднайцеся!».

«Маніфэст камуністычнай партыі» — арыгінал

Упершыню выдадзены 21 лютага 1848. Перавыдаваўся шмат разоў, у тым ліку і пры жыцьці аўтараў, аднак зьмены не ўносіліся. У прадмове да нямецкага выданьня 1872 году Ф. Энгельс адзначаў: «Аднак „Маніфэст“ зьяўляецца гістарычным дакумэнтам, зьмяняць які мы ўжо ня лічым сябе ўправе».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Маніфэст камуністычнай партыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў