Францішак Віславух

польскі афіцэр

Францішак Мар’ян Віславух (па-польску: Franciszek Marian Wysłouch; 24 верасьня 1896, Пярковічы, Кобрынскі павет Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 23 сакавіка 1978, Лёндан, Вялікабрытанія) — польскі палкоўнік, маляр, пісьменьнік.

Францішак Віславух
24 верасьня 1896(1896-09-24)23 сакавіка 1978(1978-03-23) (81 год)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Віславух.

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Паходзіў з даўняга літоўскага роду Віславухаў гербу «Адынец». Сын гісторыка і філёзафа клясычнасьці Антонія Ісідора і Севярыны са Скаржынскіх. У сям’і было дзевяць дзяцей.

Скончыў сярэднюю школу ў Варшаве і паступіў у Акадэмію мастацтваў. За ўдзел у польскім незалежніцкім руху ў 1914 царскія ўлады саслалі яго ў Вятку (Сібір). Уцёкшы адтуль, далучыўся да Польскіх лёгіёнаў; пазьней браў удзел у польска-бальшавіцкай вайне.

У 1922 року атрымаў чын паручніка, у 1929 — капітана. У 1929—1931 роках навучаўся ў Вышэйшай ваеннай школе ў Варшаве. Атрымаўшы афіцэрскі дыплём, пераведзены ў Корпус аховы памежжа. У 1937 року прысвоены чын маёра.

Адначасна з вайсковай службай займаўся скаўтынгам, рэдагаваў месячнік «Nasze Okolice», прызначаны для фэрмэраў Палесься і Віленшчыны.

У верасьні 1939 року інтэрнаваны ў Латвіі, адтуль уцёк у Францыю і далучыўся да Польскага армейскага корпусу, які ваяваў супраць Нямеччыны. Кіраваў канвоем караблёў, якія перавозілі зброю ў Пэрсію, служыў шэфам штабу Рэзэрвовага цэнтру Войска Польскага на Сярэднім Усходзе, кіраваў авіяцыйнай падтрымкай II Корпусу. Удзельнічаў у тым ліку ў бітве пад Монтэ-Касына.

Па Другой сусьветнай вайне эміграваў у Вялікабрытанію. Займаўся фізычнай працай. Падпісаў ліст польскіх эміграцыйных пісьменьнікаў у знак салідарнасьці з пратэстоўцамі супраць зьменаў у Канстытуцыю ПНР(d). Ляўрэат прэміі Зьвязу польскіх пісьменьнікаў на чужыне (1972). Выйшаўшы на пэнсію, маляваў і пісаў успаміны.

Быў жанаты з Барбарай зь Яжэўскіх.

Творчасьць рэдагаваць

Францішак Віславух — аўтар трох зборнікаў апавяданьняў, выдадзеных у Лёндане. Апавяданьні ёсьць каляровым і эмацыйным успамінам пра тагачаснае жыцьцё Палесься.

  • Палескія апавяданьні (1968)
  • На сьцежках Палесься (1975)
  • Рэха Палесься (1979)

Прэміі і ўзнагароды рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць