Арыц Адурыс Субэльдыя (па-басконску: Aritz Aduriz Zubeldia; нарадзіўся 11 лютага 1981 году, Сан-Сэбастыян, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, нападнік.

Арыц Адурыс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 лютага 1981(1981-02-11)[1][2][3] (43 гады)
Рост 1,82 м
Вага 77 кг
Пазыцыя цэнтральны нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2000
2000—2002
2002—2003
2003—2004
2004—2006
2006—2008
2008—2010
2010—2012
2012—2020
Аўрэра
Більбао Атлетык
Атлетык Більбао
Бургас
Рэал Вальядалід
Атлетык Більбао
Мальёрка
Валенсія
Атлетык Більбао
25 (8)
90 (18)
3 (0)
36 (16)
46 (20)
82 (22)
69 (23)
58 (17)
231 (96)
Зборныя
2010— Гішпанія 13 (2)

Кар’ера

рэдагаваць

Займацца футболам Арыц пачаў у клюбе «Антыгуока», аматарскім юнацкім клюбе з Сан-Сэбастыяну. У 1999 годзе нападнік заключыў першы прафэсійны кантракт — з клюбам «Аўрэра» з гораду Віторыя, які ў той час выступаў Сэгунда Б1. На маладога форварда зьвярнулі ўвагу прадстаўнікі самага знакамітага клюбу Краіны Баскаў — «Атлетыку» зь Більбао. Наступны сэзон Арыц Адурыс пачаў футбалістам рэзэрвовай каманды «львоў». У «Атлетыку» нападнік адыграў 3 сэзоны, за гэты час правёўшы за асноўны склад усяго 3 матчы.

У 2004 годзе Арыц сышоў з «Атлетыку», перайшоўшы ў клюб Сэгунды Б1 «Бургас». Сэзон у новай камандзе стаў для яго пасьпяховым: 16 забітых мячоў у 36 матчах. Наступны сэзон форвард правёў у дывізыёне рангам вышэй, яго запрасіў клюб Сэгунды «Вальядалід». За паўтара сэзону ў «Вальядалідзе» Арыц правёў 46 матчаў, у якіх забіў 20 мячоў; у зімовае трансфэрнае акно сэзону 2005—2006 гадоў Адурыс зьмяніў клюб: яго зноўку запрасіў да сябе «Атлетык». Другое прышэсьце ў клюб зь Більбао стала для футбаліста куды больш удалым, чым першае: за два з паловай сэзону Арыц правёў за «львоў» 82 матчы, адзначыўшыся 22 галамі.

У 2008 годзе, па заканчэньні кантракту з «Атлетыкам», форвард перайшоў у «Мальёрку»[6], падпісаўшы з клюбам чатырохгадовы кантракт. У 2010 годзе Адурыс, які стаў найлепшым бамбардзірам «Мальёркі» мінулага сэзону, перайшоў у склад «Валенсіі»[7]. Улетку 2012 году Арыц зноўку зьмяніў клюб, падпісаўшы — у трэці раз за кар’еру — пагадненьне з «Атлетыкам»[8].

Міжнародная

рэдагаваць

У 2010 годзе нападнік упершыню ў сваёй кар’еры атрымаў выклік у нацыянальную зборную Гішпаніі на адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборных Летувы й Шатляндыі[9].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Атлетык»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць