Форма вады
«Форма вады» (па-ангельску: The Shape of Water) — амэрыканскі фантастычны рамантычна-драматычны фільм 2017 году працы рэжысэра Гільерма дэль Тора паводле сцэнару самога дэль Тора і Ванэсы Тэйлар[7]. У фільме здымаліся Салі Гокінз, Майкл Шэнан, Рычард Джэнкінз, Даг Джонз, Майкл Стулбарг і Актавія Спэнсэр. Кінастужка распавядае пра фантастычныя падзеі, якія маюць месца ў Балтымары, штат Мэрылэнд, у 1962 годзе. Гісторыя вядзецца пра нямую прыбіральніцу ва ўрадавай лябараторыі высокага ўзроўню бясьпекі, якая закахалася ў палонную чалавекападобную істоту віду земнаводных. Фільм атрымаў шэраг узнагародаў і намінацыяў, у тым ліку трынаццаць намінацыяў на прэмію «Оскар», дзе ён перамог у катэгорыі за найлепшы фільм, найлепшую рэжысуру, найлепшы дызайн пастаноўкі і найлепшую арыгінальную партытуру[8][9].
Форма вады | |
па-ангельску: The Shape of Water | |
Жанр | кінафантастыка, трылер[d], фэнтэзійны фільм[d], драматычны фільм, фільм пра каханьне[d], магічны рэалізм[d], мэлядрама[d] і мэлядрама |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Сыдні Ўолінскі[d] |
Мастак | Paul Denham Austerberry[d] |
Вытворчасьць | Fox Searchlight Pictures[d] і TSG Entertainment[d] |
Распаўсюд | Fox Searchlight Pictures[d], 20th Century Fox France[d], Netflix і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 31 жніўня 2017[1], 18 студзеня 2018, 21 лютага 2018, 15 лютага 2018[2] і 22 лютага 2018[3] |
Працягласьць | 123 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова, амэрыканская жэставая мова[1], расейская мова[1] і француская мова[1] |
Бюджэт | 19 500 001 $[4] |
Прыбытак | 194 349 972 $[5][6] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт
рэдагавацьЭліза Эспазыта (Салі Гокінз), якую знайшлі кінутай немаўляткай з ранамі на шыі на беразе ракі, ёсьць нямой і размаўляе на мове жэстаў. У 1962 годзе падчас халоднай вайны яна працуе прыбіральніцай у сакрэтнай урадавай лябараторыі ў Балтыморы, штат Мэрылэнд. Яна жыве звычайным жыцьцём, а адзінымі ейнымі сябрамі ёсьць сусед Джайлз (Рычард Джэнкінз), маладушны рэклямны ілюстратар, і ейная калега Зэлда Фулер (Актавія Спэнсэр). Аб’ект прымае таямнічую істоту (Даг Джонз), схопленую ў паўднёваамэрыканскай рацэ палкоўнікам Рычардам Стрыклэндам (Майкл Шэнан), які адказвае за праект, каб вывучыць яго. Празь цікавасьць да гэтае істоты, Эліза выяўляе, што гэта гуманоідная амфібія. Яна пачынае сакрэтна наведваць яго, і яны ўтвараюць цесную сувязь.
Імкнучыся выкарыстаць чалавека-амфібію дзеля амэрыканскае перавагі ў касьмічнае гонцы, Стрыклэнд у рэшце рэшт пераконвае генэрала Фрэнка Гойта (Нік Сырсі) зрабіць вівісэкцыю. Доктар Робэрт Гофстэтлер (Майкл Стулбарг) — навуковец, які ўпотай зьяўляецца савецкім шпіёнам зь імём Дзьмітры Масенкоў, — беспасьпяхова просіць захаваць жыцьцё чалавеку-амфібіі дзеля далейшага вывучэньня, і адначасова ягоныя савецкія кіраўнікі загадваюць эўтаназаваць істоту. Калі Эліза падслухоўвае пляны начальнікаў адносна чалавека-амфібіі, яна ўгаворвае Джайлза дапамагчы ёй вызваліць істоту. Гофстэтлер выпадкова натыкаецца на задуму Элізы і вырашые дапамагчы ёй. Хоць першапачаткова Зэлда і ня хоча, яна таксама ўдзельнічае ў пасьпяховых уцёках.
Крытыка
рэдагавацьНа агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 92% на аснове 450 крытычных водгукаў, а сярэдні рэйтынг складе 8,40/10. На думку крытыкаў «Форма вады» ёсьць выдатны візуальны твор Гільерма дэль Тора, які адпавядае эмацыянальна-захапляльную гісторыю, аздобленую зорным выступам Салі Гокінз. На Metacritic узважаны сярэдні бал кінастужкі складае 87 з 100 магчымых, заснаваны на 53 крытычных аглядах, што выяўляе ўсеагульнае ўхваленьне. Паводле зьвестак CinemaScore, аўдыторыя ва ўзросьце да 40 гадоў далі фільму сярэднюю ацэнку A+ альбо A, у той час як людзі старэйшыя за 40 гадоў далі твору адзнаку A альбо A− паводле шкале ад A да F[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Cineplex — 1996.
- ^ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ^ https://variety.com/2017/film/in-contention/spirit-awards-2017-analysis-call-me-by-your-name-get-out-shape-of-water-1202620858/
- ^ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=theshapeofwater.htm
- ^ https://www.imdb.com/title/tt5580390/
- ^ «The Shape of Water». British Board of Film Classification.
- ^ «Academy Award Winners 2018: The Complete List». Variety.
- ^ «Oscars can still surprise us». Chicago Tribune.
- ^ «'Coco' Topping Another Sleepy Weekend Of Holdovers & Awards Season Breakouts Before 'Last Jedi' Takes Over B.O.» Deadline Hollywood.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Форма вады (анг.) на сайце IMDb.
- Форма вады на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.).
- Форма вады на Metacritic.