Салі Гокінз
Са́лі Гокінз (па-ангельску: Sally Hawkins; нарадзілася 27 красавіка 1976 году) — ангельская акторка. Ляўрэатка некалькіх узнагародаў, у тым ліку прэміі «Залаты Глёбус» і «Срэбны мядзьведзь».
Салі Гокінз | |
па-ангельску: Sally Cecilia Hawkins | |
Дата нараджэньня | 27 красавіка 1976[1][2][3] (48 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка, сцэнарыстка, тэатральная акторка, кінаакторка |
Маці | Джакі Гоўкінз[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm1020089 |
Біяграфія
рэдагавацьПасьля заканчэньня Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва Гокінз пачала сваю кар’еру ў якасьці сцэнічнае акторкі ў такіх пастановах, як то «Рамэо і Джульета» (у ролі Джульеты), «Шмат шуму пра нішто» і «Сон у летнюю ноч». Ейная першая галоўная роля прыпала на фільм Майка Лі «Ўсё альбо нічога» 2002 году. Яна працягвала працаваць зь Лі, зьняўшыся ў ролі другога плянау ў кінастужцы «Вэра Дрэйк» (2004), а таксама выканаўшы галоўную ролю ў фільме «Бестурботная» (2008), за якую атрымала некалькі прэміяў, уключаючы прэмію «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю м’юзыкле ці камэдыю і «Срэбны мядзьведзь» Бэрлінскага кінафэстывалю за найлепшую жаночую ролю.
Гокінз зьявілася ў двух фільмах Ўудзі Алена, як то «Мара Касандры» (2007) і «Засмучоная Джасьмін» (2013), за апошнюю зь якіх яна атрымала намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну. Наступныя фільмы, якія рушылі ўсьлед, адзначыліся тым, што акторка ў іх выконвала галоўная ролі. Да гэтых фільмаў адносяцца «Зроблена ў Дэгенэме» (2010), «Пэдынгтан» (2014), «Модзі» (2016) і «Пэдынгтан 2» (2017), а таксама зьявілася ў фільмах «Гадзіла» (2014) і «Гадзіла 2: Кароль монстраў» (2019). За галоўную ролю нямой прыбіральшчыцы ў рамантычным фантастычным фільме «Форма вады» (2017) Гокінз заслужыла прызнаньне і атрымала намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю[5].
Гокінз таксама выступала ў сцэнічных пастаноўках Каралеўскага прыдворнага тэатру ў Лёндане, а ў 2010 годзе дэбютавала на Брадўэі ў п’есе «Прафэсія місіс Ўорэн»[6]. У 2012 годзе яна ўзяла ўдзел ў пастаноўцы «Сузор’я» Каралеўскага прыдворнага тэатру, які пазьней перайшоў у тэатар герцага Ёрку ва Ўэст-Эндзе. На тэлебачаньні яна зьявілася ў адаптацыях BBC «Чаявыя аксаміткі» (2002) у ролі Зэны Блэйк і «Аксамітныя пальчыкі» (2005) у ролі Сью Трындэр. Яна таксама зьявілася ў ролі Эн Эліёт у фільме «Запэўненьне» (2007), тэлевізійнае адаптацыі аднайменнага раману Джэйн Остын. Ейны выступ у фільме паводле раману быў добра прыняты крытыкамі і быў узнагароджаны прэміяй «Залатая німфа»[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Sally Hawkins // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Sally Hawkins // filmportal.de — 2005.
- ^ Sally Hawkins // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Student & graduate profiles — Каралеўская акадэмія драматычнага мастацтва.
- ^ «The Shape of Water review — a seductively melancholy creature feature». The Guardian.
- ^ «Theater Review: A Friendly Clash of Charms in Mrs. Warren's Profession». Vulture.
- ^ «Brit actress Sally Hawkins to visit Mill Valley film fest»(недаступная спасылка). Marinscope Community Newspapers.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Салі Гокінз (анг.) на сайце IMDb