Фолклэндзкія астравы

брытанская заморская тэрыторыя ў Паўднёвым Атлянтычным акіяне, спрэчная з Аргентынай
(Перанакіравана з «Фолклэндзкія выспы»)

Фолклэндзкія астравы ці Мальвінскія астравы (па-ангельску: Falkland Islands, па-гішпанску: Islas Malvinas) — архіпэляг у паўднёва-заходняй частцы Атлянтычнага акіяна, недалёка ад аргентынскага ўзьбярэжжа Паўднёвай Амэрыкі. Адміністрацыйны цэнтар — Стэнлі.

Фолклэндзкія астравы
Falkland Islands
Сьцяг Фолклэндзкіх астравоў Герб Фолклэндзкіх астравоў
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Desire the right
Дзяржаўны гімн: «God Save the Queen»
Месцазнаходжаньне Фолклэндзкіх астравоў
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Стэнлі
Найбуйнейшы горад Стэнлі
Форма кіраваньня Замежная тэрыторыя ЗК
Лізавета II
Колін Робэртс
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
162 месца ў сьвеце
12 173 км²
0
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць
223 месца ў сьвеце
3140
0,26/км²
СУП
 • агульны (2005)
 • на душу насельніцтва
223 месца ў сьвеце
$75 млн
$25 000
Валюта Фолклэндзкі фунт (FKP)
Незалежнасьць
— Дзень Вызваленьня

14 чэрвеня 1982 году
Дамэн верхняга ўзроўню .fk
Тэлефонны код +500
Мапа Фолклэндзкіх астравоў
Мапа Фолклэндзкіх астравоў

Гісторыя

рэдагаваць

Сьцьвярджаецца, што астравы былі адкрытыя ў 1591—1592 гадох ангельскім мараплаўцам Джонам Дэйвісам, які камандаваў караблём у экспэдыцыі ангельскага карсара Кавэндыша, аднак на права быць першаадкрывальнікамі архіпэлягу прэтэндуюць таксама гішпанцы. Пасьля астравы неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. У 1763—1765 гадох астравы дасьледаваў францускі мараплавец Люі Антуан дэ Бугенвіль. Працяглы час астравы былі незаселеныя.

Першая сусьветная вайна

рэдагаваць

Падчас Першай сусьветнай вайны ў раёне архіпэлягу 8 сьнежня 1914 году адбыўся бой паміж нямецкай крэйсэрскай эскадрай пад камандаваньнем віцэ-адмірала Максіміліяна фон Шпээ і вялікабрытанскай эскадрай (віцэ-адмірал Ф. Д. Стэрдзі).

Нямецкае камандаваньне спрабавала актывізаваць дзеяньні свайго флёту на марскіх камунікацыях Вялікабрытаніі ў Атлянтычным, Індыйскім і Ціхім акіянах. Віцэ-адмірал фон Шпээ кіраваў паходам эскадры (2 панцаранёсныя і 3 лёгкія крэйсэры, 2 транспарты і шпітальнае судна) да берагоў Паўднёвай Амэрыкі, дзе 1 лістапада 1914 году ў баі ля мыса Каранэль разьбіў вялікабрытанскую эскадру крэйсэраў.

Выканаўшы задачу па адцягненьні значных сілаў флёту Вялікабрытаніі, нямецкая эскадра атрымала загад прарывацца ў Нямеччыну. Ня ведаючы дысьлякацыі вялікабрытанскіх караблёў, Шпээ вырашыў нанесьці ўдар па ваенна-марской базе Вялікабрытаніі ў Порт-Стэнлі на Фолклэндзкіх астравах, дзе знаходзіліся 1 лінейны карабель, 2 лінейныя, 3 панцаранёсныя і 2 лёгкія крэйсэры). Сустрэўшы нечакана моцны супраціў, Шпээ спрабаваў сыйсьці, але вялікабрытанскія караблі нагналі яго. Шпээ загадаў лёгкім крэйсэрам і транспартам сыходзіць у розных кірунках. Іх сталі перасьледваць вялікабрытанскія панцаранёсныя і лёгкія крэйсэры, а лінейныя крэйсэры ўступілі ў бой зь нямецкімі панцаранёснымі крэйсэрамі і патапілі іх. Былі зьнішчаныя таксама 2 лёгкія нямецкія крэйсэры і транспарты. Толькі крэйсэру «Дрэздэн» і шпітальнаму судну ўдалося сыйсьці. У выніку перамогі вялікабрытанскае камандаваньне вызвалілася ад неабходнасьці вылучаць значныя сілы на другарадныя тэатры вайсковых дзеяньняў, а нямецкае камандаваньне страціла моцную крэйсэрскую эскадру. Сам Шпээ загінуў на флягманскім крэйсэры «Шарнхорст».

Канфлікт 1982 году

рэдагаваць

У 1982 годзе вакол астравоў успыхнуў вялікабрытана-аргентынскі канфлікт. Аргентына атрымала паразу, але працягвае аспрэчваць як назоў астравоў, так і іх тэрытарыяльную прыналежнасьць.

Палітыка

рэдагаваць

Цяпер зьяўляюцца замежнай тэрыторыяй Злучанага Каралеўства, але прыналежнасьць астравоў аспрэчваецца Аргентынай. Разглядаецца таксама пытаньне аб незалежнасьці гэтае тэрыторыі (разам з Паўднёвай Георгіяй). На астравах разьмешчаная вялікабрытанская ваенна-паветраная база Маўнт Плезант.

Геаграфія

рэдагаваць

Складаецца з двух буйных (Заходні і Ўсходні Фолклэнд) і каля 200 дробных астравоў і скал. Плошча 12 200 км². Вышыня да 706 м. Берагі вельмі складанага абрысу. Клімат акіянічны, прахалодны (сярэдняя месячная тэмпэратура ад 2,5 да 10 °С) і раўнамерна вільготны (у год 600—700 мм ападкаў) з моцнымі вятрамі і частай смугой. Акіянічныя зёлкавыя лугі, верасовыя пусткі, тарфяныя балоты. Шмат марскіх птушак.

Архіпэляг уваходзіць у так званую Патагонскую (ці Магеланаву) заагеаграфічную вобласьць Сусьветнага акіяну. Патагонская вобласьць знаходзіцца пад уплывам магутных халодных плыняў. Адна зь іх — Фолклэндзкая (Мальвінская) — плыве ад Фолклэндзіх астравоў да затокі Ля-Плята. Хуткасьць плыні — 1—2 км/г. Сярэдняя тэмпэратура вады ўзімку ад 4 да 10 °С, улетку ад 8 да 15 °С. Нясе вялікую колькасьць айсбэргаў, хоць паблізу астравоў айсбэргі сустракаюцца рэдка.

Эканоміка

рэдагаваць

Асноўныя галіны эканомікі архіпэлягу — авечкагадоўля, здабыча марскога зьвера.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Насельніцтва — 2500 чалавек (1996).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць