Фаіна Ранеўская
Фаі́на Ране́ўская (па-расейску: Фаина Георгиевна Раневская; 27 жніўня 1896, Таганрог — 19 ліпеня 1984, Масква) — савецкая акторка тэатру і кіно, народная артыстка СССР (1961), тройчы ляўрэатка Сталінскай прэміі (1949, 1951, 1951).
Фаіна Ранеўская | |
Фаина Раневская | |
Імя пры нараджэньні | Фані Гіршаўна Фэльдман |
---|---|
Дата нараджэньня | 27 жніўня 1896 |
Месца нараджэньня | Таганрог, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 19 ліпеня 1984 (87 гадоў) |
Месца сьмерці | Масква, СССР |
Прычына сьмерці | інфаркт[d] і пнэўманія |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка |
Месца працы |
|
Гады дзейнасьці | 1920—1983 |
Сябра ў | Саюз кінэматаграфістаў СССР[d] |
Бацька | Girsch Feldman[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0709993 |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася 27 жніўня 1896 году ў Таганрозе ў сям'і выхадцаў зь Беларусі. Скончыла Таганроскую Марыінскую жаночую гімназію. Захаплялася тэатрам з 14 гадоў.
У 1915 годзе пераехала ў Маскву. Жыла ў пакойчыку на Вялікай Нікіцкай. У гэтыя гады пазнаёмілася з М. Цьвятаевай, В. Мандэльштамам, У. Маякоўскім, упершыню сустрэлася з В. Качалавым. Ва ўспамінах Ф. Ранеўская адзначае, што была закаханая ў Качалава і захаплялася ягонай гульнёй[1].
Сваім адзіным каханьнем называла акторку Паўлу Вульф[2].
Сябра Саюзу кінематаграфістаў СССР.
Пахаваная ў Маскве на новых Данскіх могілках.
Творчасьць
рэдагавацьУ тэатры дэбютавала ў 1915 годзе.
У кіно дэбютавала ў 1934 годзе ў фільме М. Рома «Пампушка». У 1939-1941 гадах - акторка кінастудыі «Масфільм», у 1941-1943 - Ташкенцкай кінастудыі (цяпер Узбэкфільм)[3].
Прымала ўдзел у агучваньні мультфільмаў (Фрёкн Бок у «Карлсан вярнуўся»)[4].
Крылатыя выразы
рэдагаваць- Муля, не нэрвуй мяне!
- Калі я памру, то пахавайце мяне і на помініку напішыце: "Памерла ад агіды".
- Прыгажосьць — гэта страшная сіла.
- Лесьбійства, гомасэксуальнасьць, мазахізм, садызм — гэта не вычварэнства. Вычварэнстваў, насамрэч, толькі два: хакей на траве і балет на лёдзе.
- Склероз нельга вылечыць — яго можна забыць.
- Здароўе — гэта калі вам баліць кожны дзень у іншым месцы.
- Ведаеце, калі я ўбачыла гэтага лысага на браневіку, то зразумела: нас чакаюць вялікія непрыемнасьці. (Пра Ўладзімера Леніна)
Фільмаграфія
рэдагаваць- 1934 — Пампушка — Спадарыня Луазо Кес
- 1937 — Дума пра казака Голоту — Пападзьдзя
- 1939 — Памылка інжынэра Кочына — Іда Гурэвіч, жонка краўца
- 1939 — Падкідыш — Ляля
- 1939 — Чалавек у футарале — жонка інспэктара гімназіі
- 1940 — Каханая дзяўчына — Маня, цётка Дабракова
- 1941 — Мара — Роза Скараход
- 1941 — Як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравічам — Гарпіна
- 1942 — Аляксандар Пархоменка — тапёрка
- 1943 — Новыя прыгоды Швэйка («Салдацкая казка») — цётачка Адэль
- 1943 — Тры гвардзейцы («Родныя берагі») — Соф'я Іванаўна, дырэктарка музэю
- 1944 — Вясельле — Настасься Цімафееўна, маці нявесты
- 1945 — Нябесны ціхаход — прафэсарка мэдыцыны
- 1945 — Слон і вяровачка — бабуля
- 1947 — Вясна — Маргарыта Львоўна
- 1947 — Папялушка — Мачыха
- 1947 — Радавы Аляксандар Матросаў — вайсковая лекарка
- 1949 — Сустрэча на Эльбе — місіс Мак-Дэрмат
- 1949 — У іх ёсць Радзіма — фраў Вурст
- 1958 — Дзяўчына з гітарай — Зоя Паўлаўна Сьвірысьцінская
- 1960 — Асьцярожна, бабуля! — бабуля
- 1960 — Драма (кароткамэтражны) — Мурашкіна
- 1963 — Так і будзе (тэлеспэктакль)
- 1964 — Лёгкае жыцьцё — Маргарыта Іванаўна, «Каралева Марго»
- 1964 — Кнот № 25 — Варажбітка ў сюжэце «Карты не хлусяць»
- 1964 — Кнот № 33 — грамадзянка Піскунова ў сюжэце «Не паеду»
- 1965 — Першы наведвальнік — старая пані
- 1966 — Сёньня — новы атракцыён — Ада Канстанцінаўна Бранд, дырэктарка цырку
- 1978 — Далей — цішыня… (фільм-спэктакль) — Люсі Купэр
- 1980 — Камедыя даўно мінулых дзён — выкарыстаныя архіўныя кадры.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьФаіна Ранеўская — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Фаіна Ранеўская (анг.) на сайце IMDb
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Фаина Раневская: «Судьба-шлюха» (дневник) / автор-составитель Д. Щеглов. — АСТ. — «Астрель», 2004.
- ^ Щеглов А. Записки «эрзац-внука» // Огонёк. — 1996. — № 52.
- ^ Раневская Фаина Георгиевна — Киносозвездие — авторский проект Сергея Николаева, http://kinosozvezdie.ru/actors/ranevskaya/ranevskaya.html
- ^ Фаина Раневская восхищалась Василием Ливановым и называла его "шалунишкой" (рас.) KP.RU