Садызм

сэксуальнае адхіленьне, зьвязанае з атрыманьнем задавальненьня ад учыненьня болю

Сады́зм — схільнасьць да насільля, атрыманьне задавальненьня ад зьневажэньня і пакуты іншых. Панятак упершыню ўведзены ў навуковы ўжытак Крафт-Эбінгам у выдадзенай у 1886 годзе манаграфіі «Полавая псыхапатыя» паводле прозьвішча францускага пісьменьніка 18-га стагодзьдзя Маркіза дэ Сада, які апісваў у сваіх творах плоцевыя злачынствы, у тым ліку гвалтаваньні. Зьяўляецца супрацьвагаю мазахізму.

Садызм
Спэцыяльнасьць псыхалёгія

Глядзіце таксама

рэдагаваць